Усё лета ў Бэрліне будзе працаваць беларуская выстава «Свабода на паперы»

У сталіцы Германіі 6 ліпеня адчынілася выстава зь Беларусі «Свабода на паперы». Арт-праект Freedom on Paper, які атрымаў цэлы шэраг узнагародаў у Беларусі, цяпер вандруе па Эўропе. У Бэрліне выстава фотаздымкаў папяровых герояў Беларусі будзе працаваць усё лета.

→…
10.07.2012
Ягор Канапкін

Горадня маладых журналістаў

Цягнікамі, маршруткамі, на аўто і спынам — народ з розных гарадоў на гэтых выходных штурмаваў Горадню, вядучы па ходу трансьляцыю ў сацыяльных сетках. Артпраект Freedom on Paper упершыню прывёз папяровую фотавыставу, Каравайка сам упершыню патрапіў у Горадню, а Ліпковіч прасіў усіх пісаць пра сэкс-драгс-рокнрол. Паўтары сотні ўдзельнікаў фэсту моладзевай журналістыкі «Твой стыль» на тры дні запаланілі цахі былога тытунёвага заводу, вуліцы Горадні ды начныя кавярні.

→…
28.05.2012
Наста Darteco

Нашы людзі ў ЗША

Мініяцюрныя папяровыя чалавечкі зь веснавога арт-праекту Freedom on Paper вандруюць па сьвеце. На гэты раз беларускія вулічныя героі трапілі за Атлянтычны акіян у Злучаныя Штаты Амэрыкі: на мапе праекту зьявіліся Вашынгтон, Сан-Францыска, Атланта і Нью-Ёрк.

→…
09.12.2011
tarka

Арт-праект Generation.by «Freedom on Paper» атрымаў Гран-пры і 1-е месца на фэстывалі рэклямы Ad.nak!

На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджаньня 23 чэрвеня былі абвешчаныя пераможцы Другога фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі AD.NAK!. Сэрыя мастацкіх інсталяцый на вуліцах Менску «Бел-чырвона-белае» і «Забароненыя музыкі» атрымала Гран-пры ў намінацыі «Беларускаарыентаваны рэклямны і камунікацыйны праект» і першае месца ў намінацыі «Грамадзказначныя праекты ў галіне мастацтва і культуры»

→…
24.06.2011
vojur

Эўратур папяровых Ляпісаў: ад Жданоў да Барсэлёны

Абраныя найлепшыя працы ў межах конкурсу ў працяг праекту Freedom on paper: канцэрт Ляпісаў. Дзякуючы нашым чытачам забаронены ў Беларусі гурт «Ляпіс Трубяцкой» выступіў ня толькі ў літоўскай Клайпедзе і пад польскім Кракавам, але нават у Барсэлёне і на менскіх Ждановічах. Аўтары самых цікавых здымкаў «Ляпісаў» атрымаюць магчымасьць наведаць бліжэйшы канцэрт гурта ў Вільні.

→…
11.05.2011

Папяровыя «Ляпісы» на першамай у парку Горкага

Папяровыя «Ляпісы» на першамай у парку Горкага

Пачынаем выкладваць некаторыя з дасланых нам фотаздымкаў прыгодаў папяровых Ляпісаў. Таня Цуканава і Стась Багданаў заўважылі ўчора «Ляпіс Трубяцкой» у менскім парку Горкага.

→…
02.05.2011
Таня Цуканава, Стась Багданаў

Generation.bY прапануе запрашальнікі на канцэрт «Ляпіса Трубяцкога»: конкурс

Generation.bY прапануе квіткі на адзіны зачынены канцэрт забароненага ў Беларусі гурта «Ляпіс Трубяцкой», які пройдзе ў 190 км ад Менску. Для таго, каб стаць пераможцам, дастаткова мець фоцік і крыху натхненьня. Конкурс працягнецца да 8 траўня.

→…
28.04.2011
Андрэй Сьмятаньнікаў

Бел-чырвона-белае на вуліцах Дармштата

Бел-чырвона-белае на вуліцах Дармштата

Sascha Himmelsläufer зь нямецкага гораду Дармштат настолькі ўразіўся арт-праектам «Бел-чырвона-белае на вуліцах Менску», што вырашыў наладзіць яго працяг на вуліцах свайго гораду.

→…
27.04.2011
vojur

Забароненыя музыкі выступілі на буйнейшых пляцоўках Менску

Ляпіс Трубяцкой

«Ляпіс Трубяцкой» — у Нацыянальнай бібліятэцы і на праспэкце каля тэлевежы, Лявон Вольскі — у «Палацы прафсаюзаў» і на плошчы Перамогі, Neuro Dubel — у «Шайбе», а Зьміцер Вайцюшкевіч заняў Нацыянальны тэатар опэры і балета. Музыканты, чые выступы забараняліся цягам апошняга месяцу, нечакана зладзілі ў гэтыя выходныя цэлы шэраг канцэртаў па Менску. Гарачы ўікэнд завяршыўся вялікай афтэпаці ў «Мінск-арэне». На Generation.by эксклюзіўны фотарэпартаж зь месца падзеяў.

→…
04.04.2011
vojur

Бел-чырвона-белае на вуліцах Менску

Бел-чырвона-белае на вуліцах Менску

Бел-чырвона-белы паветраны шар на пляцы Незалежнасьці, роварыст са сьцягам ля Траецкага, моладзевая кампанія ў сьвяточным антуражы на Кастрычніцкай — гэтыя ды іншыя пэрсанажы насялілі сёньня раніцай Менск. Мы прайшліся па сьлядох кансьпіратыўных мастакоў, каб адлюстраваць у фота настрой менскіх вуліцаў напярэдадні вечару 25 сакавіка. На Generation.by рэпартаж зь месца падзеяў.

→…
25.03.2011
vojur

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.1583 seconds.