Барадуліну спадабаўся новы альбом Вольскага

23 сакавіка ў тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца прэзэнтацыя сольнага альбому Лявона Вольскага «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх клясыкаў. Днямі гэты дыск паслухаў народны паэт Рыгор Барадулін, чый верш і даў назву праекту.

→…
15.03.2010

Лявон Вольскі прэзэнтуе альбом на вершы беларускіх клясыкаў

Новы сольны праект «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх клясыкаў Лявон Вольскі задумаў яшчэ 7 год таму.

«Неяк амаль выпадкова мне патрапіў у рукі зборнік вершаў Багушэвіча. Я пачытаў і зразумеў — гэта ж сапраўдны гангста-рэп!» — распавядае Лявон.

Прэзэнтацыя дыску, у які ўвайшлі 12 песень на вершы розных беларускіх паэтаў XIX–XX стагодзьдзяў, пройдзе 23 сакавіка ў тэатры імя Янкі Купалы.

→…
03.03.2010

Лявон Вольскі за барнай стойкай

Вядомы рок-музыка зладзіў творчую вечарыну ў страўні «Камяніца», дзе на вечар ператварыўся ў бармэна і разьліваў гасьцям піва. Атмасфэра незвычайнага экспэрымэнту — у фотарэпартажы Аляксандра Маламы на Generation.bY.

→…

Прывітаньне з 60-х ад Вольскага і кампаніі

Музычна-візуальны праект «Такога няма нідзе», у межах якога вядомыя беларускія музыкі і акторы выканалі кампазыцыі, напісаныя Лявонам Вольскім у стылістыцы 60-х, рыхтаваўся больш за год і нядаўна нарэшце пабачыў сьвет у выглядзе цэлага пакету з двух дыскаў і мінігісторыі аб вандроўках па Парыжу і Лос-Анджэлесу тых часоў. На камэрнай вечарыне, прысьвечанай яго прэзэнтацыі, музыкі выканалі некалькі ўласных кампазыцый, а канчатковае паглыбленьне ў «кіслотнае дзесяцігодзьдзе» адклалі да вясны.

→…

Самая доўгая ноч пазытыву ад «Дзяцей сонца»

Карл Хламкін

Творчае аб’яданьне «Дзеці Сонца» правяло 7-гадзінны фэст пазытыўнай музыкі «Солнцестояние» ў менскім «Рэактары». Пазытыў стваралі міжнароднымі сіламі, а са сцэны ў залю сыпаліся грошы. Як зьмясьціліся на адной сцэне 13 гуртоў зь Беларусі і ня толькі — у рэпартажы і фотаздымках Generation.bY.

→…

«Такога няма нідзе»: Лявон Вольскі выпускае музычны праект у стылі 60-х

На наступным тыдні адбудзецца рэліз супольнага праекту «Такога няма нідзе», аўтарам усіх песень якога зьяўляецца Лявон Вольскі. Канцэртная прэзэнтацыя дыску пройдзе 22 сьнежня ў межах выступа музыкі на фэсьце пазытыўнай музыкі «Сонцастаяньне» ў клюбе «Рэактар».

Разам з Лявонам у запісе праекту, прысьвечанаму 60-м гадам мінулага стагодзьдзя, узялі ўдзел Павал Булатнікаў («Ляпис Трубецкой»), Алег Хаменка («Палац»), Уладзімір Пугач («J:морс»), Віталь Артыст («Без Билета»), Руся (Indiga, Akana-NHS) і іншыя музыкі, а таксама акторы Ганна Хітрык («ДетиДетей»), Сьвятлана Зелянкоўская, Алег Гарбуз. Апрача музычнага альбому праект мае і відэавэрсію з 11 песень.

→…
15.12.2009

Лявон Вольскі здымае тэлеказку

«Аднойчы ў Барахляндыі» — пад такой назвай хаваецца новы аўтарскі праект Лявона Вольскага. Здымачная група два тыдні працавала ў начныя зьмены, а галоўныя ролі сыгралі і сьпелі Ганна Хітрык, Сьвятлана Зелянскоўская і Алег Гарбуз. Зараз пад кіраўніцтвам рэжысэра Мацея Сабурава ва ўсю моц ідзе мантаж і зьвядзеньне трэкаў. А што адбывалася на здымачнай пляцоўцы новага праекту – у эксклюзіўным фотарэпартажы Generation.bY.

→…

Аголеныя паэты выйшлі ў людзі

Нашумелы праект выданьня фотапартрэтаў аголеных літаратараў Беларусі нарэшце дабраўся да народа на прэзэнтацыі календара «Канец словаў» у менскім клюбе «6А». І без таго пікантная тэма абвастралася нетрадыцыйнай сэксуальнай тэматыкай клюбу і чаканьнямі наведвальнікаў убачыць на ўласныя вочы беларускіх літаратараў. Пажадана, без вопраткі.

→…

19 чэрвеня ў Менску прададуць аголеных паэтаў

З друку выйшаў доўгачаканы арт-каляндар «Канец словаў», кожны месяц якога прысьвечаны пэўнаму літаратару. У календары зьмешчаныя ўзоры творчасьці беларускіх літаратараў, інтэрвію, кароткія эсэ, а таксама іхнія аголеныя выявы.

→…
17.06.2009

«Куплеты і прыпевы», «Народны альбом» і песьні з праекту ў стылі 60-х гучалі разам і на адной сцэне

24 студзеня ў менскім фальварку «Добрыя мысьлі» адбылася прэзэнтацыя сольнага праекту Лявона Вольскага «Куплеты і прыпевы». Вечар прайшоў у цёплай жартаўлівай атмасфэры дыялёгу гледачоў і музыкаў. Падтрымліваў Лявона на сцэне Павал Трацяк. Прысутныя сьпявалі і «таньчылі адразу на месцах», задавалі пытаньні Лявону праз перададзеныя на сцэну цыдулкі, сярод якіх, канешне, было і прызнаньне ў каханьні з пазначаным нумарам тэлефону. Рэпартаж зь месца падзеяў і размова зь Лявонам пра сольныя праекты і новыя ідэі — у артыкуле.

→…

 1 2 3 4 5 РАНЕЙ> >|

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.5969 seconds.