23 сакавіка канцэртная прэзэнтацыя новага альбому Лявона Вольскага

23 сакавіка ў тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца прэзэнтацыя сольнага альбому Лявона Вольскага «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх клясыкаў.

→…
16.03.2010

23 сакавіка гурт НОМ у «залатым складзе» ў Менску

Разьмяняўшы трэці дзесятак, «Неформальное Объединение Молодежи» па-свойму інтэрпрэтуе павальную моду на рэвайвалы і настальгічныя канцэрты. «Падарожжа ў часе! Легендарнае шоў зноў на сцэне!» — абвяшчае афіша, на якой намаляваны асьвечаны гуру, які ўзносіцца на верхнія ўзроўні сьвядомасьці — як тут не ўзгадаць, што дзесьці побач на вуліцах мог бы красавацца партрэт Анатоля Кашпіроўскага?

→…
16.03.2010

«Ляпіс Трубяцкой» паказаў «Культпросвет» Магілёву

«Ляпіс Трубяцкой» у межах туру па Беларусі выступіў 14 сакавіка ў Магілёве. У залі мясцовага клюбу «Ліга» сабраліся сапраўдныя фэны. Праз гадзіну чаканьня гледачы пачалі скандаваць «Тру-бяц-кой», пасьля чаго гурт, як сьнягурка на ранішніку, і зьявіўся. Фотарэпартаж з магілёўскага канцэрту «ляпісаў» — на Generation.bY.

→…

«Птицы из Африки летят» — «Без Билета» выпусьцілі новы кліп

Пасьпяховы «афрыканскі» пэрыяд у творчасьці гурта «Без Билета» працягваецца новым відэа «Птицы из Африки летят». Кліп зьняты Таняй Кушнер і выпушчаны ў падтрымку новага зборніка гурта «Красному диску солнца». «Да лета яшчэ далёка, а ў новым кліпе „Без Билета“ сонца, мора і пясок. Enjoy!» — чытаем камэнтары рэжысэркі і глядзім новае відэа!

→…

Барадуліну спадабаўся новы альбом Вольскага

23 сакавіка ў тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца прэзэнтацыя сольнага альбому Лявона Вольскага «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх клясыкаў. Днямі гэты дыск паслухаў народны паэт Рыгор Барадулін, чый верш і даў назву праекту.

→…
15.03.2010

Веснавыя ПраВакацыі: Мяняем курткі на бікіні!

Тое, што вясна дзесьці загуляла і затрымліваецца, ужо зразумела. А размовы пра надвор’е цяпер ня проста ад няма чаго рабіць, а самая гарачая тэма для абмеркаваньняў як сярод заслужаных паляводаў, так і гарадзкіх айцішнікаў ці ў беларускіх музычных тусоўках. Самыя сьмелыя зь іх гатовыя нават выйсьці на вуліцы з плякатамі, каб ратаваць сьвет ад несправядлівых кліматычных крызаў ды капрызаў. Дзевяць мэсыджаў на тэму вясны ад людзей, якіх мы сустрэлі ў апошнія дні зімы — у фотаправакацыях Generation.bY.

→…

Be2gether шукае валянтэраў і пачынае продаж квіткоў

Арганізатары музычнага фэстывалю Be2gether, што чацьверты раз пройдзе 25–27 чэрвеня ў літоўскіх Нарвілішках на мяжы зь Беларусьсю, абвясьцілі пра пошук валянтэраў. Беларусы могуць падаваць анкеты да 8 красавіка. Таксама арганізатары назвалі кошт квіткоў на фэст.

→…

Lюk прызямліўся ў Менску

Luk

Шчыра кажучы, аўтар гэтае публікацыі ніколі не зьяўляўся вялікім аматарам «лёгкай» музыкі. Так сталася, што звычайна пры словах «выдатны канцэрт» у супярэчлівым марсіянскім розуме ўзьнікала карцінка — энэргічнае рок-шоў у клубах цыгарэтнага дыму, алькаголь і іншы ўсеагульны чад. Каюся: выдатным можа быць іншы канцэрт, я нават не задумваўся, а марна.

→…

Рок-Каранацыя. Перазагрузка

У Менску адбылася 14-я цырымонія ўручэньня ўзнагародаў лепшым музыкам па выніках мінулага году «Рок-Каранацыя»-2009. Замест фармальнага і патаснага канцэрту, што было характэрна для мінулых цырымоній, публіка атрымала чатыры гадзіны актуальнай беларускай музыкі, гурты — 15 крыштальных карон, а сама музыка — перароджаную ў абноўленым фармаце прэмію. Атрымалася своеасаблівая спроба ўшанаваньня няіснай залі славы рок-н-ролу ў абпаленым беларускім Мэдзісан-Сквэр-Гардэне.

→…

Галоўная рок-карона, лепшы кліп і лепшы альбом 2009 году — у «Безь Білета»

У клюбе «Рэактар» завершылася 14-я цырымонія ўручэньня ўзнагародаў лепшым музыкам Беларусі па выніках мінулага году ў сфэры альтэрнатыўнай музыкі «Рок-Каранацыя»-2009. 15 крыштальных каронаў знайшлі сваіх уладальнікаў: тры кароны ў «Безь Білета», рок-князёўна — Наста Шпакоўская («Naka»), выканаўца году — Зьміцер Вайцюшкевіч — сьпіс пераможцаў на Generation.bY.

→…
05.03.2010

 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 РАНЕЙ> >|

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.5861 seconds.