Сьцяна Цоя вернецца ў Менск

Сьцяна Цоя будзе адноўленая насупраць КЗ «Мінск» «пасьля наступленьня спрыяльных пагодных умоваў». Вяртаньня сьцяны дамагліся грамадзкія актывісты праз збор подпісаў.
→«Беларусьфільм» зьбіраецца экранізаваць «Каласы пад сярпом тваім»

Кінастудыя «Беларусьфільм» зьбіраецца зьняць кінавэрсію рамана Ўладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Плянуецца, што фільмам зоймецца галоўны рэжысёр Купалаўскага тэатру Мікалай Пінігін, а стужка атрымае статус «нацыянальнага кінапраекту».
→«Геадэзія», «аэракасьмічныя тэхналёгіі», «аўтамабільныя дарогі» ды іншыя — новыя спэцыяльнасьці ў беларускіх ВНУ

Восем беларускіх ВНУ з гэтага году адчыняюць набор на новыя спэцыяльнасьці. У агульнадзяржаўны клясыфікатар «Спэцыяльнасьці й кваліфікацыі» цяпер дадалося яшчэ дзьве спэцыяльнасьці, навучаньне па якіх яшчэ не вялося ні ў воднай ВНУ краіны.
→У Менску пройдуць бясплатныя паказы польскіх, украінскіх і нямецкіх фільмаў

У сакавіку-траўні пройдуць бясплатныя паказы польскіх, украінскіх і нямецкіх фільмаў у межах кінаклюбу «Кадр», арганізаваныя Інстытутам Гётэ, Культурніцка-інфармацыйным цэнтрам пры амбасадзе Ўкраіны і Польскім Інстытутам. У праграме заплянавана 5 стужак розных гадоў: ад 60-х і па сёньня, адзначаных прэстыжнымі ўзнагародамі.
→Be2gether шукае валянтэраў і пачынае продаж квіткоў

Арганізатары музычнага фэстывалю Be2gether, што чацьверты раз пройдзе 25–27 чэрвеня ў літоўскіх Нарвілішках на мяжы зь Беларусьсю, абвясьцілі пра пошук валянтэраў. Беларусы могуць падаваць анкеты да 8 красавіка. Таксама арганізатары назвалі кошт квіткоў на фэст.
→Завяршаецца прыём працаў на конкурс «Прэс-фота Беларусі»

Застаецца менш за адзін тыдзень да заканчэньня прыёму працаў (да 15 сакавіка 2010 году) на конкурс для фатографаў і фотакарэспандэнтаў «Прэс-фота Беларусі».
→Галоўная рок-карона, лепшы кліп і лепшы альбом 2009 году — у «Безь Білета»
У клюбе «Рэактар» завершылася
Лявон Вольскі прэзэнтуе альбом на вершы беларускіх клясыкаў

Новы сольны праект «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх клясыкаў Лявон Вольскі задумаў яшчэ 7 год таму.
«Неяк амаль выпадкова мне патрапіў у рукі зборнік вершаў Багушэвіча. Я пачытаў і зразумеў — гэта ж сапраўдны гангста-рэп!» — распавядае Лявон.
Прэзэнтацыя дыску, у які ўвайшлі 12 песень на вершы розных беларускіх паэтаў XIX–XX стагодзьдзяў, пройдзе 23 сакавіка ў тэатры імя Янкі Купалы.
→Землятрус у Чылі нахіліў і паскорыў нашу плянэту

Навукоўцы высьветлілі, што нядаўні землятрус у Чылі, які прынёс шматлікія ахвяры, зрушыў зямную вось на 8 сантымэтраў і скараціў суткі на 1.26 мільённая долі сэкунды.
→Праект RockerJoker прэзэнтуе чарговы сынгл — «3»

Назоў кружэлкі лягічна вынікае са зьместу: «3» — гэта тры песьні і тры ўдзельніка. «Трэцім» у дуэт паэта і вулічнага музыканта Міхея Насарогава і вядомага беларускага кліпмэйкера Макса Сірага далучыўся менскі бубнач Арцём Залескі («Серебряная Свадьба», «Gurzuf»). Песьні даступныя для вольнага спампоўваньня!
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп