Брытанія ўзмацняе правілы атрыманьня студэнцкіх візаў

Для атрыманьня студэнцкай візы беларусам прыйдзецца даказваць высокі ўзровень валоданьня ангельскай моваю, а шанцаў падпрацаваць у час навучаньне стане нашмат меней. Новыя правілы закліканыя зьменшыць плынь эмігрантаў, якія нелегальна застаюцца ў краіне, папярэдне ўехаўшы па студэнцкай візе.
→Студэнты маскоўскай ВНУ пратэстуюць супраць праваслаўнага крыжа ва ўнівэрсытэце

«Крыжам на сьвецкім характары ВНУ» называюць студэнты Маскоўскага інжынэрна-фізычнага інстытуту ініцыятыву кіраўніцтва па замене скульптуры студэнта праваслаўным крыжом напярэдадні візыту патрыярха Кірыла. Незадаволеныя навучэнцы адправілі зварот у пракуратуру з патрабаваньнем прыбраць крыж і цяпер рыхтуюцца да «актыўных публічных дзеяньняў».
→Да 30% студэнтаў прэстыжных расейскіх ВНУ ужываюць наркотыкі

У некаторых расейскіх ВНУ адна з галоўных прычын адлічэньня — спажываньне студэнтамі наркотыкаў. Улады ўпэўненыя, што прыйшоў час наркатэстаў для студэнтаў і старшаклясьнікаў.
→Кітайскі студэнт забіў свайго суседа з-за храпу

Студэнт сельскагаспадарчага ўнівэрсытэту з правінцыі Цзыньлін забіў свайго суседа па інтэрнаце з-за таго, што той надта моцна хроп. Фатальным для храпуна стаў відэазапіс з доказам яго храпеньня.
→Каліфарнійскія студэнты ўзбунтаваліся з-за вісельнай пятлі

Студэнты Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Сан-Дыега зладзілі акцыю пратэсту і ўварваліся ў офіс рэктара з-за вісельнай пятлі, якая была знойдзеная напярэдадні ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы.
→Студэнт атрымаў тэрмін за выхад у Сеціва пад чужым логінам

У Цюмені асуджаны студэнт, які агулам 30 дзён правёў у Інтэрнэце, карыстаючыся чужым логінам і паролем. Акрамя ўмоўнага тэрміну расеец мусіць выплаціць каля $2 800 уладальніку пароля ў якасьці кампэнсацыі шкоды.
→Студэнт, які скончыў жыцьцё самагубствам, хацеў пераразьмеркавацца

24-гадовы выпускнік Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту Павал Ступак скочыў з 13-га паверху роднага ўнівэрсытэту пасьля таго, як ня здолеў пераразьмеркавацца зь вясковай школы ў Рагачоўскім раёне, дзе адпрацоўваў першыя шэсьць месяцаў. Выпускнікі БДПУ кажуць, што падобных выпадкаў яны ня памятаюць.
→Стыпэндыі падвысілі на 6 тысячаў
З 1 студзеня 2010 г. урад падняў стыпэндыі беларускім студэнтам на 5%, а
У менскім інтэрнаце павесіўся студэнт-мэдык з Аўстрыі

Першакурсьнік БДМУ быў знойдзены ўчора ўвечары ў ванным пакоі інтэрнату ўнівэрсытэта. Суседзі па пакоі адшукалі таксама перадсьмяротную нататку іншаземца.
→Здановіч прапанаваў у будучым адмовіцца ад завочнай формы навучаньня
Дэпутат Уладзімір Здановіч лічыць, што да 80% людзей мусяць мець вышэйшую адукацыю, але ад завочнай формы навучаньня можна паступова адмаўляцца.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп