Крэатыў па вясьне: конкурсы для пачынаючых рэклямістаў

Не аднымі «Канскімі львамі» жыве рэклямная індустрыя. Ёсьць у ёй і конкурсы, арганізаваныя адмыслова для студэнтаў, якія жадаюць праявіць свае крэатыўныя здольнасьці і за адным махам зрабіць так, каб іх працы заўважылі ў рэклямным бізнэсе. Мы публікуем інфу пра некалькі даступных беларусам крэатыўных спаборніцтваў.
→Сьцяна Цоя вернецца ў Менск

Сьцяна Цоя будзе адноўленая насупраць КЗ «Мінск» «пасьля наступленьня спрыяльных пагодных умоваў». Вяртаньня сьцяны дамагліся грамадзкія актывісты праз збор подпісаў.
→Веснавыя ПраВакацыі: Мяняем курткі на бікіні!
Тое, што вясна дзесьці загуляла і затрымліваецца, ужо зразумела. А размовы пра надвор’е цяпер ня проста ад няма чаго рабіць, а самая гарачая тэма для абмеркаваньняў як сярод заслужаных паляводаў, так і гарадзкіх айцішнікаў ці ў беларускіх музычных тусоўках. Самыя сьмелыя зь іх гатовыя нават выйсьці на вуліцы з плякатамі, каб ратаваць сьвет ад несправядлівых кліматычных крызаў ды капрызаў. Дзевяць мэсыджаў на тэму вясны ад людзей, якіх мы сустрэлі ў апошнія дні зімы — у фотаправакацыях Generation.bY.
→«Беларусьфільм» зьбіраецца экранізаваць «Каласы пад сярпом тваім»

Кінастудыя «Беларусьфільм» зьбіраецца зьняць кінавэрсію рамана Ўладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Плянуецца, што фільмам зоймецца галоўны рэжысёр Купалаўскага тэатру Мікалай Пінігін, а стужка атрымае статус «нацыянальнага кінапраекту».
→Брытанія ўзмацняе правілы атрыманьня студэнцкіх візаў

Для атрыманьня студэнцкай візы беларусам прыйдзецца даказваць высокі ўзровень валоданьня ангельскай моваю, а шанцаў падпрацаваць у час навучаньне стане нашмат меней. Новыя правілы закліканыя зьменшыць плынь эмігрантаў, якія нелегальна застаюцца ў краіне, папярэдне ўехаўшы па студэнцкай візе.
→«Геадэзія», «аэракасьмічныя тэхналёгіі», «аўтамабільныя дарогі» ды іншыя — новыя спэцыяльнасьці ў беларускіх ВНУ

Восем беларускіх ВНУ з гэтага году адчыняюць набор на новыя спэцыяльнасьці. У агульнадзяржаўны клясыфікатар «Спэцыяльнасьці й кваліфікацыі» цяпер дадалося яшчэ дзьве спэцыяльнасьці, навучаньне па якіх яшчэ не вялося ні ў воднай ВНУ краіны.
→Студэнты маскоўскай ВНУ пратэстуюць супраць праваслаўнага крыжа ва ўнівэрсытэце

«Крыжам на сьвецкім характары ВНУ» называюць студэнты Маскоўскага інжынэрна-фізычнага інстытуту ініцыятыву кіраўніцтва па замене скульптуры студэнта праваслаўным крыжом напярэдадні візыту патрыярха Кірыла. Незадаволеныя навучэнцы адправілі зварот у пракуратуру з патрабаваньнем прыбраць крыж і цяпер рыхтуюцца да «актыўных публічных дзеяньняў».
→У Менску пройдуць бясплатныя паказы польскіх, украінскіх і нямецкіх фільмаў

У сакавіку-траўні пройдуць бясплатныя паказы польскіх, украінскіх і нямецкіх фільмаў у межах кінаклюбу «Кадр», арганізаваныя Інстытутам Гётэ, Культурніцка-інфармацыйным цэнтрам пры амбасадзе Ўкраіны і Польскім Інстытутам. У праграме заплянавана 5 стужак розных гадоў: ад 60-х і па сёньня, адзначаных прэстыжнымі ўзнагародамі.
→Да 30% студэнтаў прэстыжных расейскіх ВНУ ужываюць наркотыкі

У некаторых расейскіх ВНУ адна з галоўных прычын адлічэньня — спажываньне студэнтамі наркотыкаў. Улады ўпэўненыя, што прыйшоў час наркатэстаў для студэнтаў і старшаклясьнікаў.
→Be2gether шукае валянтэраў і пачынае продаж квіткоў

Арганізатары музычнага фэстывалю Be2gether, што чацьверты раз пройдзе 25–27 чэрвеня ў літоўскіх Нарвілішках на мяжы зь Беларусьсю, абвясьцілі пра пошук валянтэраў. Беларусы могуць падаваць анкеты да 8 красавіка. Таксама арганізатары назвалі кошт квіткоў на фэст.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп