Амэрыканскі горад хоча зьмяніць сваю назву на ‘Google’

Мэр амэрыканскага гораду Топіка, што ў паўднёвым штаце Канзас, заклікае гараджан згадзіцца на часовае перайменаваньне гораду ў ‘Google’ дзеля таго, каб заваяваць права разьмесьціць першую высокахуткасную сетку перадачы дадзеных.
→Каліфарнійскія студэнты ўзбунтаваліся з-за вісельнай пятлі

Студэнты Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Сан-Дыега зладзілі акцыю пратэсту і ўварваліся ў офіс рэктара з-за вісельнай пятлі, якая была знойдзеная напярэдадні ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы.
→Супрацоўнікі Google асуджаныя за разьмяшчэньне некарэктнага роліку

Суд Мілану прыгаварыў супрацоўнікаў кампаніі Google да шасьці месяцаў зьняволеньня за дазвол разьмесьціць на сайце відэа, на якім прадэманстраваныя зьдзекі над хворым падлеткам.
→Пакет не выратуе ад адказнасьці за расьпіцьцё піва ў грамадзкіх месцах

«У міліцыю, у тым ліку на сайт ГУУС, паступіла нямала пытаньняў аб адказнасьці ў выпадку, калі, напрыклад, бутэлька піва знаходзіцца ў пакеце. Ці маюць права супрацоўнікі міліцыі зазірнуць у пакет і прыняць нейкія меры?» — адзначаюць у РУУС.
→Дэпутаты прапануюць выдаваць беларускім пэдагогам ліцэнзіі
Увесьці ліцэнзіі для пэдагогаў — такі чарговы «крэатыў» зьявіўся ў дэпутатаў ППНС у часе распрацоўкі Кодэксу аб Адукацыі. Пра гэта журналістам паведаміў сёньня дэпутат Здановіч. Акрамя таго ідзе абмеркаваньне магчымасьці пашырыць сьпіс спэцыяльнасьцяў, для паступленьня на якія неабходна прайсьці прафэсійна-псыхалягічнае сумоўе.
Кодэкс аб адукацыі забароніць у беларускіх ВНУ дзейнасьць партый і рэлігійных арганізацый
Старшыня камісіі па адукацыі, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу ніжняй палаты парлямэнту Уладзімір Здановіч, выступаючы 23 лютага на пашыраным паседжаньні камісіі, заявіў, што праект Кодэксу аб адукацыі ўтрымлівае забарону на дзейнасьць у ВНУ палітычных партыяў і рэлігійных арганізацыяў.
→Паўднёвая Карэя ўвяла абмежаваньні на выкарыстаньне Твітэра палітыкамі

Любыя палітычныя рэклямныя кампаніі зьвязаныя з выкарыстаньнем Twitter раней, чым за 180 дзён да галасаваньня мусяць быць абмежаваныя — вырашыла Нацыянальная выбарчая камісія Паўднёвай Карэі.
→ТОП бязглуздых законаў пра сэкс

Сёньня дзень сьвятога Валянціна, але са сьвяткаваньнем яго ў розных частках сьвету могуць выйсьці запары. Канешне, калі не чытаць мясцовых законаў, якія бываюць надзвычай дзіўнымі. Што будзе з тымі, хто вырашыць заняцца сэксам перад домам пасьля заходу сонца ў амэрыканскай Мантане, і што ня можа рабіць сьвіньня ў аэрапорце ў Тэхасе. Крыху трэшняка на Generation.bY.
→Інданэзійскія клірыкі перасьцерагаюць народ ад «вольнага каханьня» ў дзень сьв. Валянціна

Мусульманскія лідэры Інданэзіі параілі сваім пасьлядоўнікам адмовіцца ад сьвяткаваньня грахоўнага дню сьвятога Валянціна, бо гэта можа прывесьці да «вольнага каханьня».
→У крамах Саудаўскай Арабіі шукаюць тавары, прысьвечаныя Дню сьвятога Валянціна

Паліцыя Саудаўскай Арабіі праводзіць ператрусы ў мясцовых крамах. Супрацоўнікі праваахоўных органаў каралеўства шукаюць тавары, якія маюць дачыненьне да сьвяткаваньня Дня сьвятога Валянціна. У Саудаўскай Арабіі гэта сьвята забароненае.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп