Тры гады зняволення прысудзілі студэнту ў Егіпце, які назваў сябе атэістам у Facebook

Егіпецкі суд прысудзіў мясцовага студэнта да трох год пазбаўлення волі за тое, што хлопец назваў сябе атэістам у Facebook.

Супраць 21-гадовага Карыма Аль-Банна даў паказанні яго ўласны бацька. Як паведамляе AFP, студэнту быў абвешчаны вырак суда ў суботу.

Адвакат зняволенага хлопца гаворыць, што бацька яго кліента даў паказанні супраць свайго сына, заявіўшы, што той «апантаны экстрэмісцкімі ідэямі супраць мусульманства».

Гісторыя пачалася з таго, як імя Карыма Аль-Банна з'явілася ў мясцовай прэсе у спісе вядомых атэістаў і пасля гэтага суседзі пачалі цкаваць хлопца. Калі студэнт накіраваўся ў паліцыю за дапамогай, то быў абвінавачаны ў абразе ісламу і арыштаваны. Фактычна ў зняволенні хлопец знаходзіцца з лістапада.

ЯЧ 20:52, 11/01/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.1137 seconds.