Пра праект

Мы

Generation.by - гэта рэсурс для актыўных людзей і пляцоўка для рэалізацыі творчых ідэяў. Мы чэрпаем натхненьне ў студэнцкіх часах – бо для нас студэнцтва – незабыўны час. Час пошуку ўсяго новага, час выпрабаваньняў, час навучаньня, які паказвае, што вучыцца насамрэч трэба ўсё жыцьцё, час прамацваньня глебы для самастойнага жыцьця, поўнага прыгодаў, шчырых сяброў, незабыўных уражаньняў.

Мы хочам атрымаць ад жыцьця ўсё. І хоць далёка ня кожны сучасны беларускі хлопец ці дзяўчына мае зараз уласны iPod ці ноўтбук Apple, і многія з нас нават нарадзіліся яшчэ ў СССР, але ўсё роўна мы зьяўляемся першым пакаленьнем, што вырасла ў незалежнай Беларусі, што ўжо робіць нас чымсьці адметнымі. Мы – пакаленьне, якое хоча дасягнуць усіх вяршыняў і ні сантымэтрам меней, якое разумее, што ўладкоўваць сваё жыцьцё патрэбна самастойна.

А інтэрнэт – гэта не віртуальнае жыцьцё. Гэта для нас дадатковы сродак камунікацыі, магчымасьць самарэалізацыі, пошук крыніцаў інфармацыі. А галоўнае – гэта людзі. Добры connect нават offline ;)

Наш талісман

Вожык. За час існаваньня праекту гэта падаецца ўжо цалкам лягічным. Лічы – наша клясыка ;).

І мы наагул лічым, што вожык – самая жывучая, разумная, мілая і хітрая, мэтаскіраваная і пасьпяховая жывёлінка. І ён добра аберагае сайт ;).

Дзень народзінаў

Вясновым сонечным днём, вечарам і ноччу 17 красавіка сьвяткуем :). Менавіта ў гэты дзень 2007 спасылка generation.by пачала весьці на наш сайт.

Тры з паловай гады мы працавалі над праектам Studenty.by, які стартаваў у сьветлую дату 17 лістапада 2003 года (якраз у дзень студэнта!).

Можна лічыць, што файны праект generation.by вырас на/з studenty.by, увабраў у сябе ўвесь ягоны кантэнт, досьвед і нават каманду :), аброс новымі ідэямі, людзьмі, прыапрануўся і рушыў на новыя прыгоды.

Кантактуйце

Па пытаньнях супрацоўніцтва
vola@generation.by
ICQ: 346691156
Skype: tarka_by

Для разьмяшчэньня ўласных публікацыяў на Generation.bY
team@generation.by

Для разьмяшчэньня афішаў і абвестак на Generation.bY
info@generation.by

Па пытаньнях падтрымкі карыстальнікаў
help@generation.by

Правілы зьмяшчэньня матэрыялаў на Generation.bY і іншыя адказы на пытаньні пра працу сайта глядзіце ў «Хэлпе».

Лягатып

 

Наш лягатып у фармаце .cdr для паліграфіі: logogenerationby.cdr


Раздрукаваць
 
In 0.1258 seconds.