Пра праект

Мы

Generation.by — папулярны інфармацыйны рэсурс беларускага пакалення Y, людзей якія нарадзіліся ў 80-90 г.г. XX стагоддзя. Сайт штодня публікуе ўнікальныя навіны і артыкулы пра адукацыю, культуру, інфармацыйныя тэхналёгіі, грамадзкія праекты — усё, што ўплывае на жыцьцё сёньняшняй беларускай моладзі.

Большасьць з нас нарадзіліся яшчэ ў СССР, але мы зьяўляемся першым пакаленьнем, якое вырасла ў незалежнай Беларусі, і ўжо гэта робіць нас адметнымі. 

Вакол сайту сабралася моцная творчая супольнасьць, у якую уваходзяць журналісты і блогеры, фатографы і мастакі, музыканты і меламаны, дызайнеры і капірайтэры, мэдыкі і пацыенты, мэнэджары і кліенты. Камьюніці сайту рэгулярна стварае гучныя творчыя праекты, многія зь якіх былі адзначаныя ўзнагародамі.

Талісман

Вожык. Вожык – жывучая, разумная, мілая і хітрая, мэтаскіраваная і пасьпяховая жывёлка. І ён добра аберагае сайт ;).

Дзень народзінаў

Вясновым сонечным днём, вечарам і ноччу 17 красавіка сьвяткуем :). У гэты дзень 2007 спасылка generation.by пачала весьці на наш сайт.

Тры з паловай гады мы працавалі над праектам Studenty.by, які стартаваў 17 лістапада 2003 года (якраз у дзень студэнта!).

Кантактуйце

Па пытаньнях супрацоўніцтва
team@generation.by

Для разьмяшчэньня ўласных публікацыяў, а таксама анонсаў і абвестак 
info@generation.by

Па пытаньнях падтрымкі карыстальнікаў
help@generation.by

Правілы зьмяшчэньня матэрыялаў на Generation.bY і іншыя адказы на пытаньні пра працу сайта глядзіце ў «Хэлпе».

Лягатып

У вэктарным фармаце .eps для паліграфіі: generationby_logos.eps


Раздрукаваць
 
In 0.0457 seconds.