Разьмеркаваньне пачынаецца сёньня
Канфэрэнцыю пад назвай «Будучае пачынаецца сёньня!» ладзіць Міністэрства адукацыі на Інстытуце журналістыкі БДУ. На ёй чыноўнікі падымуць пытаньне аб сыстэме разьмеркаваньня напярэдадні разгляду закону, які робіць яе яшчэ больш жорсткай.
→Тацяна Шапуцька больш не спадзяецца на аднаўленьне ў БДУ

Мінадукацыі адмовіла былой другакурсьніцы БДУ Тацяне Шапуцьцы ў аднаўленьні на вучобе. Дзяўчына была адлічаная з 2 курсу юрфаку БДУ пасьля ўдзелу ў Форуме Грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга Партнэрства» ў Брусэлі.
→У БДУ сёньня прымаюць дэлегацыю Савету Эўропы

Дэлегацыю Савету Эўропы на чале з кіраўніком яго Дырэктарату па пытаньнях моладзі і спорту Ральфам-Рэнэ Вайнгертнэрам сёньня будуць прымаць у БДУ. Госьці правядуць перамовы з кіраўніцтвам БДУ з удзелам прадстаўнікоў Мінадукацыі, наведаюць Інфармацыйны пункт СЭ і экспазыцыю Музэя гісторыі БДУ.
→Задача мае рашэньне

Дацэнт катэдры агульнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ Аляксандр Самадураў ужо 20 гадоў выкладае студэнтам толькі па-беларуску. Пра моўныя асаблівасьці ў матэматыцы, тэрміналёгію і паразуменьні матэматыкаў розных краінаў — у інтэрвію выкладчыка «Народнай газеце».
Студэнтцы БДУ пагражаюць за ўдзел у зборы подпісаў

Студэнтцы 2 курса юрыдычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Марыі Квіцінскай пагражаюць незнаёмыя людзі. Марыя зьвязвае гэта з удзелам у зборы подпісаў у падтрымку адлічанай аднагрупніцы Тацяны Шапуцькі.
→За адлічаную студэнтку заступіліся палітолягі і швэды

Другакурсьніца Тацяна Шапуцька, адлічаная з БДУ
Месцы ў інтэрнатах атрымалі толькі 50% студэнтаў БДУ

У новым навучальным годзе месцы ў інтэрнатах змаглі атрымаць пяць з паловаю тысяч студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Гэта прыкладна палова тых, каму патрэбна жытло.
→У Лінгвістычным унівэрсытэце 2700 студэнтаў застаюцца без інтэрнату

Унівэрсытэт можа даць жыльлё ў інтэрнаце толькі 26–27% студэнтаў, а без жыльля застаюцца яшчэ 2700 студэнтаў. Ужо чацьверты год навучальная ўстанова займаецца пошукам жыльля для сваіх студэнтаў. Сёлета рэкляма са зваротам да гаспадароў сталічных кватэраў зьявілася і ў менскім мэтро.
→БДУ і Гаванскі ўнівэрсытэт падпісалі мэмарандум аб супрацы

Беларускі і кубінскі ўнівэрсытэты будуць абменьвацца студэнтамі, выкладчыкамі, навучальнай літаратурай, ладзіць супольныя канфэрэнцыі, сэмінары і іншыя мерапрыемствы. Дамова падпісаная ў часе вандроўкі нядаўна прызначанага рэктара БДУ прафэсара Сяргея Абламейкі на Кубу.
→Студэнта БДУІР вэрбавала КГБ на падставе кола яго сяброў на сайце vkontakte.ru

Два супрацоўнікі КГБ сёньня спрабавалі завэрбаваць студэнта першага курсу БДУІРА Паўла Ляшковіча, які навучаецца на факультэце «Інфармацыйныя тэхналёгіі». Падставай да «супрацоўніцтва» хлопцу, які не зьяўляецца актывістам палітычных арганізацыяў, было названае кола яго кантактаў у Сеціве і некалькі выездаў за мяжу. Павал распавёў Generation.bY падрабязнасьці свайго непрыемнага знаёмства.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп