Менгарвыканкам хоча пераназваць мэтро «Плошча Леніна» ў «Плошчу Незалежнасьці»

Чыноўнікі прапануюць вярнуць станцыі «Плошча Леніна» назоў «Плошча Незалежнасьці», а менскім вуліцам Герцэна, Рэвалюцыйнай, Дзімітрава іх гістарычныя назовы. Прапанова мусіць быць разгледжаная дэпутатамі Менгарсавету, пасьля чаго пройдзе экспэртызу ў Міністэрстве юстыцыі.
→Сьцяна Цоя вернецца ў Менск

Сьцяна Цоя будзе адноўленая насупраць КЗ «Мінск» «пасьля наступленьня спрыяльных пагодных умоваў». Вяртаньня сьцяны дамагліся грамадзкія актывісты праз збор подпісаў.
→Менскія ўлады адновяць «Сьцяну Цоя» каля стадыёна «Дынама»

Менгарвыканкам паведаміў актывістам, якія сабралі каля 1990 подпісаў за аднаўленьне «Сьцяны Цоя», што помнік лідару гурта «Кіно» будзе адноўлены на скрыжаваньні вуліц Беларускай і Ўльянаўскай, непадалёк ад стадыёна «Дынама».
Энэргія сонца падсьвеціць менскія мікрараёны

Менск пачаў абзаводзіцца ўласнымі сонечнымі батарэямі. Энэргію сонца ўжо выкарыстоўваюць для асьвятленьня пешаходнага пераходу і пад’ездаў шматкватэрнага дома. Праекты пакуль носяць экспэрымэнтальны характар.
→Па мясьцінах баявога Славы

Цяжка назваць Менск горадам з разьвітай інфраструктурай грамадзкага харчаваньня і адпачынку. Але штогод тут зьяўляюцца і зьнікаюць шматлікія бары, рэстараны, клюбы. Большасьць зь іх накіраваная на даволі заможную аўдыторыю, здольную плаціць за дарагія стравы і напоі.
Тым ня менш, у Менску застаюцца сапраўдныя артэфакты мінулага — бутэрбродныя, закусачныя, старыя савецкія буфэты. Тут можна нядорага выпіць піва ці чагосьці мацней, пазнаёміцца са спэцыфічнай аўдыторыяй такіх установаў і не выпендрывацца наконт смаку Гінэсу ці якасьці аленіны пад вінным соўсам. У такіх месцах перад вамі ня будуць дэфіляваць ветлівыя даўганогія афіцыянткі, а грузныя жанчыны за барнай стойкай могуць адборна нахаміць.
У маім уласным сьпісе такіх мясьцінаў ня так і шмат, а частка зь іх ужо зьнікла, але я з радасьцю правяду вас па некаторых зь іх.
→Міністры і даішнікі выйшлі на вуліцы
У «дзень без аўтамабіля», які ўжо другі год запар праходзіць з афіцыйнай падтрымкай беларускіх ўладаў, чыноўнікі заклікаюць адмовіцца ад ўласнага аўтатранспарту і перасесьці на грамадзкі. Ці ўвогуле перасоўвацца на сваіх двох.
→«Менск. Партрэт»: адчыняецца фотавыстава Аляксея Мацюшкова

У фотагалерэі «Zнята» 20 жніўня — 17 верасьня будзе працаваць фотавыстава, прысьвечаная Менску. «Наш горад такі, якім мы яго бачым. Нічога ні дадаць, ні адняць. Людзі, машыны, дамы, усьмешкі, сьлёзы, крыкі радасьці й нянавісьці. Усё гэта разам — Менск», — кажа аўтар выставы Аляксей Мацюшкоў.
→21 чэрвеня «АДрыў» па вясёлках і Вясьнянках

На выходных у Менску пройдзе чарговы этап гульні гарадзкога арыетаваньня «АДрыў». Звацца ён будзе «Вясёлкавы» і дазволіць супернікам у трох катэгорыях (роварнай, пешаходнай і транспартнай) дасканала вывучыць
«Нарыс пра піва нашага гарадка»: агляд піўнога рынку Менску з 90-х гадоў і па сёньня

Напрыканцы 1980-х піва было толькі аднаго віду — тое, што прадавалася. Выбару, як такога, ня было. Ідзеш у краму (да кіёску ці бочкі) і набываеш тое, што ёсьць. Больш за тое, піва магло і не прадавацца, бо дэфіцыт — адна з характэрных рысаў савецкае гаспадаркі. Пасьля 1985 году да гэтага дадалася і вядомая гарбачоўская антыалькагольная кампанія.
І вось, улетку 1992 году, калі СССР-у ўжо ня было, у Менску назіралася наступнае. Звычайныя гастраномы — як вялікія, так і зусім маленечкія, пачалі выстаўляць на вуліцы перад уваходам белыя плястыкавыя столікі і крэслы і тут жа — скрыні з півам. Піва стаяла пад сонцам, было цёплае, але, самае галоўнае — ЯНО БЫЛО ЗАЎСЁДЫ! Можна было набыць яго і зьнесьці з сабой дахаты, каб ахаладзіць. А можна было выпіць яго наўпрост на месцы. Галоўнае — яно стала даступным.
→У Менску зьнесьлі «Сьцяну Цоя»

Сьцяна, прысьвечаная Віктару Цою, болей не існуе ў Менску. На тэрыторыі, дзе яна знаходзілася, плянуецца пабудаваць высокі гатэль. Сучасныя маладыя прыхільнікі «Кіно» абмяркоўваюць магчымасьці стварэньня памятнага знаку ў іншым месцы горада і спадзяюцца на прыхільнае стаўленьне ўладаў.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп