Сёлета арт-пікнік FSP пройдзе на востраве Камсамольскага возера 25 ліпеня

Легендарны арт-пікнік FSP або Freaky Summer Party 2015 на востраве Камсамольскага возера аб'ядноўвае ў сабе тры музычныя сцэны, адукацыйную і дзіцячую пляцоўкі, каля 50 кропак з забавамі. А яшчэ ежа, напоі, маркет аксэсуараў, гульні і конкурсы, арт-інсталяцыі, вечарынкі.

Музычная частка фэсту сёлета выбітная нідэрландскім выканаўцам Tom Tukker, расейскім госцем Антонам Маскеліадзе – які адзін з першых сярод артыстаў свету пачаў кіраваць музыкай праз жэсты з дапамогай тэхналогіі leap motion, а таксама літоўскім выканаўцам Markas Palubenka са сваёй энергічнай і шчырай музыкай. Таксама ў праграме Groosha, Mustelide, Cherry Vata + 13 DJ's.

Секцыя Edutainment будзе прысвечаная урбаністыцы, гарадскому бізнесу і таму, як граматна дзейнічаць, каб паляпшаць і эфектыўна выкарыстўваць прастору вакол сябе. Склад спікераў: арт-дырэктар студыі Лебедзева - Яркен Кагараў, уладальнік «FIRM», «БЕССОННИЦА», «КАТ», «СЧАСТЬЕ ЕСТЬ» - Аляксей Садовы, гарадскія блогеры Антон Матолька і Андрэй Эзерын.

Вядомыя мінскія вулічныя мастакі пакажуць, што такое сапраўдны мінскі стрыт-арт. Працяг фэсту пройдзе на афіцыйнай афтэпаці ў цэху Хулігана.

25 ліпеня, Мінск, востраў на Камсамольскім возеры , з 12.00 до 22.00 (або нашмат даўжэй з улікам афтэпаці) – арт-пікнік Freaky Summer Party 2015 амбітна абяцае ізноў паказаць, што такое гарадское свята.


#iLoveFSP

web: http://www.artpicnic.by

facebook: http://www.facebook.com/iloveFSP

vkontakte: http://vk.com/iloveFSP

instagram: http://instagram.com/artpicnic.by/

Кошт квіткоў: да 24 ліпеня уключна – 300 000, у дзень падзеі – 420 000

Фотарэпартаж Generation.by з мінулагодняга фэсту: #FSP2014: лета, сонца, горад, дзяўчыны, хлопцы, дзеці і фарбы


13:00, 15.07.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0463 seconds.