Lюk прызямліўся ў Менску
Шчыра кажучы, аўтар гэтае публікацыі ніколі не зьяўляўся вялікім аматарам «лёгкай» музыкі. Так сталася, што звычайна пры словах «выдатны канцэрт» у супярэчлівым марсіянскім розуме ўзьнікала карцінка — энэргічнае рок-шоў у клубах цыгарэтнага дыму, алькаголь і іншы ўсеагульны чад. Каюся: выдатным можа быць іншы канцэрт, я нават не задумваўся, а марна.
→Рок-Каранацыя. Перазагрузка
У Менску адбылася 14-я цырымонія ўручэньня ўзнагародаў лепшым музыкам па выніках мінулага году «Рок-Каранацыя»-2009. Замест фармальнага і патаснага канцэрту, што было характэрна для мінулых цырымоній, публіка атрымала чатыры гадзіны актуальнай беларускай музыкі, гурты — 15 крыштальных карон, а сама музыка — перароджаную ў абноўленым фармаце прэмію. Атрымалася своеасаблівая спроба ўшанаваньня няіснай залі славы рок-н-ролу ў абпаленым беларускім Мэдзісан-Сквэр-Гардэне.
→«Вясна — будзе!» — харавая музыка ад Concordia Chor
Апошнім зімовым днём малады творчы харавы калектыў Concordia Chor гучна абвесьціў: «Будзе вясна!» Белую залю Дзяржаўнага Палаца культуры прафсаюзаў перапоўніў няхай яшчэ ня ўпэўнены, але доўгачаканы каляровы настрой цяпла. Праз гукі ўзьнёслай музыкі першымі, няўмелымі крокамі ступала ў сэрца вясна.
→Прэзэнтацыя альбому «Mauzerа» пераўтварылася ў прэзэнтацыю альбому «Сьцяны»
У пятніцу 26 лютага ў клюбе «Рэактар» мусіла адбыцца менская прэзэнтацыя альбому «Porna» магілёўскага гурта «Mauzer». Аднак «Рэактар» адрываўся пад іншыя гурты, сьціпла пазначаныя маленькімі літарамі на афішах з рэклямай канцэрту. «Mauzer» адыграў толькі кароткую акустычную праграму ў стылі бардаўскіх канцэртаў.
→Музычнае «Сьвята герояў»
«Хтосьці ў ложку герой, хтосьці па жыцьці герой — у кожнага свая пікантная сытуацыя!» — вітаў Саня Ракавец з IQ48 удзельнікаў музычнай паці «Сьвята герояў» 23 лютага ў менскім Jolly Roger Cafe. Моцныя дзявочыя вакалы гуртоў «ZM99» і «Hasta la Fillsta» падкрэсьлівалі своеасаблівы настрой вечару.
→Шоў ад «Серебряной свадьбы» ў Купалаўскім тэатры
Кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба» даў вялікі канцэрт у 2-х аддзяленьнях «Кабарэ ў квадраце» ў тэатры імя Янкі Купалы 23 лютага. Рэпартаж зь яркага шоў у «квадратных» здымках на Generation.bY.
→Як Юра Дземідовіч у «Графіці» «Чароўнага трусіка» сьпяваў

Нездарма заснавальнікі музычнай прэміі Ultra-Music Awards назвалі ўдзел у праграме Юры Дземідовіча «галоўнай таямніцай» узнагароды. 20 лютага «Графіці» быў поўны бітком, а на сцэне ці не самы малады выступоўца за гісторыю клюба.
Ды й для самаго Юры гэты выступ знакавы — «Чароўны трусік» упершыню выступаў перад публікай, шмат у чым дзякуючы якой ён і стаў галоўнай зоркай сеціва ў 2009-м. Выступ ужо легендарнага Юры Дземідовіча — у відэа на Generation.bY.
→У «Графіці» прайшло ўручэньне ўзнагародаў Ultra-Music Awards 2009
Generation.bY працягвае адсочваць беларускія музычныя ўзнагароды па выніках 2009 году. 20 лютага ў менскім клюбе «Графіці» падведзеныя вынікі Ultra-Music Awards, у межах якой адзначаныя беларускія і замежныя выканаўцы, а таксама музычныя падзеі году. The Blackmail, The UNB, Akute, The Toobes, Піт Паўлаў, клюб «Графіці» — усе атрымалі спэцыяльныя прызы ад арганізатараў прэміі. А бясспрэчнай разынкай стаў выступ Юры Дземідовіча зь гітом «Чароўны трусік». Шмат фота зь вечарыны — у рэпартажы Generation.bY.
→Лепшыя альбомы 2009 паводле Experty.by: The Toobes атрымаў 4 узнагароды
Музычныя экспэрты вызначылі лепшыя альбомы году. Узнагароджаньне пераможцаў музычнай прэміі праекту Experty.by прайшло сёньня ў страўні «Камяніца». Нешматслоўныя The Toobes зьвезьлі з закрытай прэзэнтацыі 4 узнагароды за лепшы альбом 2009 году. Віншаваньне аўтараў лепшых альбомаў з 60-ці выпушчаных летась у Беларусі плытак — у рэпартажы Generation.bY.
→У гасьцях у Віталя Артыста
Такі настрой панаваў 14 лютага ў малой залі к/з «Менск» на сольным канцэрце лідэра гурта «Безь Білета» Віталя Артыста. «Адзін кватэрнік» прайшоў у выглядзе імправізаванай рэпэтыцыі, творчага экспэрымэнту зь сяброўскім «паказам талентаў з хорам менскай публікі», запісамі новых варыяцыяў песень і запальваючымі танцамі. Рэпартаж з насамрэч незвычайнага вечару — на Generation.bY.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп