Крэатыў па вясьне: конкурсы для пачынаючых рэклямістаў

Не аднымі «Канскімі львамі» жыве рэклямная індустрыя. Ёсьць у ёй і конкурсы, арганізаваныя адмыслова для студэнтаў, якія жадаюць праявіць свае крэатыўныя здольнасьці і за адным махам зрабіць так, каб іх працы заўважылі ў рэклямным бізнэсе. Мы публікуем інфу пра некалькі даступных беларусам крэатыўных спаборніцтваў.
→Завяршаецца прыём працаў на конкурс «Прэс-фота Беларусі»

Застаецца менш за адзін тыдзень да заканчэньня прыёму працаў (да 15 сакавіка 2010 году) на конкурс для фатографаў і фотакарэспандэнтаў «Прэс-фота Беларусі».
→Koktebel Jazz. Festival Trip 2010

Адзін з самых уплывовых open-air у СНД, фэстываль «Джаз Кактэбель» запрашае самую правільную, самую шчырую, самую новую музыку. З 20 лютага абвешчаны прыём заявак ад музыкаў і камандаў, якія хочуць пасябраваць з фэстам.
У пошуках адзінадумцаў і добрай музыкі «Джаз Кактэбель» рушыць у падарожжа. З траўня па чэрвень па меры атрыманьня заявак будуць ладзіцца паці-шоўкейсы ў розных гарадах СНД.
→Benetton шукае мадэляў у Сеціве

«It’s my Time!» — пад такім сьлёганам сусьветны брэнд стылёвай штодзённай вопраткі Benetton ладзіць кастынг мадэляў для новай калекцыі 2010 году наўпрост у Сеціве. Хочаш зьявіцца на рэклямным плякаце вядомага брэнду — фоткайся, дасылай здымак — і можаш трапіць у 20-ку лепшых і паехаць на тыдзень у Нью-Ёрк на фотасэсію.
→Конкурс аўтарскай песьні «Купалаўскія вакацыі»

27 лютага ў Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы пачнецца першы этап конкурсу аўтарскай песьні «Купалаўскія вакацыі». Да ўдзелу запрашаюцца выканаўцы аўтарскай песьні, па выніку фэсту будуць абраныя і ўзнагароджаныя пераможцы ў чатырох намінацыях.
Маладая літаратура і літаратура маладосьці: конкурс мастацкага перакладу
Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў чарговым конкурсе мастацкага перакладу.
→Амбасада ЗША праводзіць фотаконкурс «Мая Амэрыка»

Амбасада ЗША ў Беларусі паведамляе аб правядзеньні фотаконкурсу «Мая Амэрыка» з 1 студзеня па 15 сакавіка 2010 года. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія жадаюць падзяліцца фотаздымкамі ўнікальных момантаў свайго знаходжаньня ў ЗША.
→«Прэс-фота Беларусі»: першы конкурс прафэсійных фотакарэспандэнтаў

У Беларусі стартуе першы рэспубліканскі конкурс прафэсійных фотакарэспандэнтаў «Прэс-фота Беларусі». Лепшыя здымкі будуць адзначаныя ў 8 намінацыях, а па выніках конкурсу пройдзе выстава лепшых працаў. Плянуецца таксама выпуск каталёгу з працамі фіналістаў.
Да ўдзелу запрашаюцца беларускія фотакарэспандэнты, працы якіх публікаваліся ў друкаваных ці электронных СМІ.
→Be2gether намінаваны на конкурс эўрапейскіх фэстаў

Фэстываль музыкі і мастацтваў Be2gether упершыню трапіў у шорт-ліст конкурсу European Festival Awards 2009, на якім фанаты выбіраюць лепшы фэстываль Эўропы. У шэрагі намінантаў таксама трапіў беларускі фэст GlobalGathering.
→Міс Англія — салдатка брытанскага войску

21-гадовая дзяўчына, да якой перайшоў тытул Міс Англіі


Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп