Летні рэаліці-конкурс гарадскіх праектаў #РазамМінск збірае ідэі

Стартаваў першы летні рэаліці-конкурс гарадскіх праектаў #РазамМінск. Удзельнічаць у конкурсе могуць праекты, накіраваныя на паляпшэнне гарадскога сацыяльнага і культурнага асяроддзя сталіцы. Пераможцаў чакае прызавы фонд у $2000.

Арганізатарамі конкурсу выступілі грамадская некамерцыйная платформа Talaka.by, кампанія velcom і інтэрнэт-партал Onliner.by.

Да ўдзелу ў рэаліці-конкурсе #РазамМінск запрашаюцца актыўныя мінчукі, якія хочуць развіваць свой горад і паляпшаць жыццё яго жыхароў у розных сферах: экалогія, культура, адукацыя, музыка, спорт, тэхналогіі, даступнасць і г.д. Удзельнікі змогуць прайсці ўсе этапы ад прыдумвання ідэі да поўнай рэалізацыі праекта пры падтрымцы каманды Talaka.by і дапамогі гледачоў.

Усе стадыі конкурсу будуць штотыднёва асвятляцца на партале Onliner.by у рэжыме рэаліці-шоў. Журналісты будуць пільна сачыць за ходам рэалізацыі праектаў і апісваць будні гарадскіх герояў.

У вас ёсць цікавая ідэя для Мінска? Каб стаць удзельнікам рэаліці-конкурсу, размясціце яе прама зараз у Інкубатары ідэй на платформе Talaka.by. Спачатку неабходна будзе сабраць каманду мінімум з двух чалавек і атрымаць 25 пазнакаў "Гэта важна". Адкрыты прыём ідэй працягнецца да 27 ліпеня ўключна.

Каманды, якія за месяц паспяхова завершаць свае міні праекты, пазмагаюцца за прызы ў некалькіх намінацыях: "Лепшы гарадскі праект", "Выбар мінчукоў", спецыяльная намінацыя Talaka.by «Сацыяльны прадпрымальнік». Кампанія velcom, якая развівае сучасную гарадскую культуру і дапамагае дзецям, у рамках конкурсу заснавала спецыяльную намінацыю «Дзіцячы горад».

Пераможцы рэаліці-конкурсу #РазамМінск будуць абвешчаны 16 верасня.

Азнаёміцца з падрабязнымі правіламі #РазамМінск можна на сайце конкурсу.

22:00, 15/07/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.384 seconds.