Адкрыты прыём заявак на конкурс праектнай фатаграфіі ПРАФОТА-2015

Прафота

Прэмія дакументальных і арт-праектаў для беларускіх фатографаў прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: дакументальная фатаграфія і арт-фатаграфія. 

Праекты прымаюцца да 20 кастрычніка. Вынікі будуць абвешчаныя на пачатку лістапада.

Працы з шорт-ліста конкурсу ўвойдуць у штогадовы каталог прэміі ды выставу (адбудзецца ў лютым 2016 года ў мінскай прасторы ЦЭХ). Таксама адзін з праектаў у кожнай намінацыі атрымае Гран-пры. Пераможцам арганізуюць персанальныя выставы ў межах Месяца фатаграфіі ў Мінску ў 2016 годзе. Таксама найлепшыя аўтары будуць мець магчымасць наведаць адну з міжнародных фатаграфічных падзеяў: фестываль, майстар-клас ці партфоліа-рэвю (фармат прызу вызначыць аргкамітэт па выніках конкурсу).

Сёлета ў журы ПРАФОТА ўваходзяць: культуролаг і магістр у галіне сацыялогіі ды сацыяльнай антрапалогіі Святлана Паляшчук, фатограф Кен Шлес (Ken Schles), фотарэдактар Джэймз Ўэлфард (James Wellford), фатограф Сайман Норфалк (Simon Norfolk), фатограф Джордж Джорджыў (George Georgion), фотарэдактарка Барбара Штаўс (Barbara Stauss). Узначальвае журы прадзюсарка, куратарка, фотарэдактарка Ганна Шпакава.

Прэмія ПРАФОТА ўручаецца ў межах Месяца фатаграфіі ў Мінску другі год запар. Летась найлепшым у намінацыі «арт-фатаграфія» стаў праект Аляксандра Міхалковіча «Прымусіць інтэрнэт памятаць Галакост». У «дакументальнай фатаграфіі» перамагла Святлана Ярковіч з праектам «Паміж лесам і ракой».

Больш інфармацыі пра прэмію, а таксама ўмовы ўдзелу можна пачытаць тут

15:20, 06/10/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1389 seconds.