Упершыню Social Weekend адправіцца на пошук карысных праектаў у рэгіёны

20 красавіка 2015 г стартавала падача заявак на рэгіянальныя конкурсы сацыяльных праектаў Social Weekend для жыхароў Віцебскай і Брэсцкай абласцей. Арганізатары конкурсу ў партнёрстве з Тыднем устойлівага развіцця-2015 у чарговы раз падтрымаюць добрыя ініцыятывы і дапамогуць рэалізаваць ідэі аўтараў, якія жывуць у рэгіёнах Беларусі.

Social Weekend

Як ідзе справа з сацыяльнымі праектамі ў рэгіёнах Беларусі? Чаго не хапае сацыяльным актывістам для рэалізацыі сваіх ідэй? Ці гатовы рэгіянальны бізнэс падтрымліваць сацыяльнае прадпрымальніцтва? На гэтыя і іншыя пытанні ўзяліся адказаць арганізатары конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend — дабрачынная платформа«Мае сэнс» і УА «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі».

Гаворка менавіта аб здольнасці ініцыятараў самастойна адшукваць рэсурсы і магчымасці для таго, каб рабіць грамадска карысныя праекты устойлівымі, а не шукаць датацыя кожны раз. Рэгіянальны фармат Social Weekend будзе ажыццёўлены ўпершыню, арганізатары пачнуць з Віцебска і Брэста.

Упершыню конкурс быў праведзены летам 2013 года і ўжо паспеў падтрымаць больш за 70 праектаў. А не так даўно завяршыўся пяты рэспубліканскі конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend, лаўрэаты якога атрымаюць на рэалізацыю сацыяльных праектаў 300 мільёнаў рублёў. Акрамя гэтага, партнёры конкурсу забяспечылі аўтарам цікавых заявак экспертную і інфармацыйную падтрымку, а каманды праектаў дамовіліся аб узаемадзеянні паміж сабой.

Удзел у SocialWeekend бясплатна, а пераможцы атрымаюць рэальную дапамогу для ажыццяўлення сваёй ідэі, няхай гэта будзе фінансавая падтрымка або кансультацыі экспертаў.

Удзельнічаць у конкурсе могуць як прыватныя асобы, так і некамерцыйныя арганізацыі, валанцёрскія і ініцыятыўныя групы ў розных сферах дзейнасці, акрамя рэлігііі палітыкі. Галоўнае — ваша імкненне да грамадска карыснай мэты.

Падаць заяўку трэба да 3 траўня (Віцебск) або да 17 траўня (Брэст) 2015 г..

Этапы Social Weekend у Віцебску:

  • Прыём заявак на ўдзел: з 20 красавіка па 3 траўня 2015 г.
  • Народнае галасаванне на Startidea.by: з 4 па 10 траўня 2015 г.
  • Паўфінальныя мерапрыемства: 11 траўня 2015 г.
  • Фінальнае мерапрыемства: 17 траўня 2015 г.

 Этапы Social Weekend у Брэсце:

  • Прыём заявак на ўдзел: з 20 красавіка па 17 траўня 2015 г.
  • Народнае галасаванне на Startidea.by: з 18 па 24 траўня 2015 г.
  • Паўфінальныя мерапрыемства: 5 траўня 2015 г.
  • Фінальнае мерапрыемства: 30 траўня 2015 г.

У жыхароў іншых абласцей будзе магчымасць прыняць удзел у Шостым Social Weekend, які пройдзе восенню 2015 года. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце конкурсу socialweekend.by.

15:05, 27/04/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1712 seconds.