Паркам і скверам Мінска пакінуць апалую лістоту і не будуць яе збіраць
Ілюстрацыя Волі Кузьміч «Хто пакраў Залатую Восень» з серыі Гарадскія драмы
Пра тое, што ў парках і скверах Мінска больш не будуць прыбіраць апалае лісце, паведаміў сёння журналістам старшыня камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мінгарвыканкама Аляксандр Баравікоў.
«Прыбіраючы апалае лісце ў парках і скверах, чалавек парушае натуральны кругазварот рэчываў у прыродзе. Апалае лісце ўтварае перагной, які сілкуе глебу, а мы уборкай фактычна збядняем зямлю. Ад гэтага пачынаюць пакутаваць дрэвы», - цытуе БелТА Аляксандра Баравікова.
Паводле новага рашэння, лісце будуць зграбаць толькі ў пяці метрах ад праезнай часткі, каб яны не перашкаджалі руху аўтамабіляў, а таксама не забівалі ліўневыя каналізацыі. Па словах Аляксандра Баравікова, забарона на збор апалага лісця дапаможа не толькі захаваць экалагічны баланс, але і зэканоміць бюджэтныя грошы.
У сталіцы суседняй Расеі таксама не так даўно адмовіліся ад маштабнага збору лістоты. Але не гледзячы на рашэнне маскоўскіх уладаў тамтэйшыя дворнікі працягваюць зібраць лістоту, бо іх заробак ад колькасці кантэйнераў сабранага смецця. Расейскія блогеры нават абвесцілі інфармацыйную вайну супраць дворнікаў, якія крадуць лісце з газонаў.