Крэатыў па вясьне: конкурсы для пачынаючых рэклямістаў

Не аднымі «Канскімі львамі» жыве рэклямная індустрыя. Ёсьць у ёй і конкурсы, арганізаваныя адмыслова для студэнтаў, якія жадаюць праявіць свае крэатыўныя здольнасьці і за адным махам зрабіць так, каб іх працы заўважылі ў рэклямным бізнэсе. Мы публікуем інфу пра некалькі даступных беларусам крэатыўных спаборніцтваў.

→…

Францускія сыраробы распрануліся, каб падтрымаць прамысловасьць

Краіна 246 гатункаў сыру рызыкуе пазбавіцца гэтага найменьня з-за сумнага стану сырнай прамысловасьці Францыі. «Глябалісцкія» гатункі ўсё хутчэй за традыцыйныя знаходзяць шлях у страўнік французаў. У такой сытуацыі зьвяз сыраробаў краіны пайшоў па шляху беларускіх пісьменьнікаў і выпусьціў каляндар з аголенымі прадстаўнікамі галіны для прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці да «сырнай» праблемы.

→…

Антытытунёвая рэкляма з падтэкстам выклікала скандал у Францыі

Рэклямная кампанія па барацьбе з паленьнем, у межах якой зьявіліся плякаты з выявамі цінэйджэраў у позе сымуляцыі аральнага сэксу, стала нагодай для шматлікіх спрэчак. Крытыкі кажуць, што плякаты ствараюць фальшывыя аналёгіі паміж сэксам і паленьнем.

→…

Аўтамабіль для пакаленьня Твітэру

Карпарацыя Ford спадзяецца прадаваць сваю новую мадэль Fiesta ў ЗША з дапамогаю блогаў, Twitter і Facebook. Ствараць кантэнт у сацыяльных сетках будуць не рэклямісты, а звычайныя людзі, якія былі адабраныя для ўдзелу ў кампаніі пад назовам «Fiesta Movement».

→…

Арганізатары падвялі вынікі фэстывалю рэклямы «Белы квадрат»

 

У Менску прайшла цырымонія закрыцьця першага фэстывалю рэклямы «Белы квадрат». У рамках фэсту, які на працягу трох дзён праходзіў у Нацыянальнай бібліятэцы, удзельнікі знаёміліся з працамі рэклямшчыкаў зь дзесятку краінаў сьвету, а таксама змагаліся за права лічыцца найбольш крэатыўнымі ў 63 намінацыях 12 рэклямных конкурсаў, што праходзілі ў межах фэсту.

→…

Беларускія рэклямшчыкі адчынілі «Белы квадрат» і «заняліся зьменай сьвету да лепшага»

У Менску праходзіць фэстываль рэклямы «Белы квадрат». Арганізатарам ужо ўдалося сабраць 750 конкурсных прац у 63 намінацыях, а заадно і «рэанімаваць рэклямны рух» Беларусі.

→…

У Вялікабрытаніі плянуюць прывесьці ўсе цыгарэтныя пакункі да аднаго выгляду

Яркія вітрыны з пакункамі цыгарэтаў на касах крамаў у Вялікабрытаніі цяпер стануць аднатоннымі і малапрыцягальнымі. Міністэрства аховы здароўя Вялікабрытаніі прапануе ўвесьці забарону на любыя адрозныя знакі на цыгарэтным пакунку ў мэтах барацьбы з паленьнем. Па плянах, цыгарэтныя пакункі ня будуць розьніцца ні колерам, ні графікай, ні фірмовым напісаньнем ці лягатыпам.

→…

Брытанскім дзецям не пакажуць рэклямы фаст-фуду

Усе гэтыя сьвяты — такі ўдар па маладым арганізьме. Колькі людзей пасьля бурнага сьвяткаваньня, пасьля ўсяго зьедзенага і выпітага, даюць сабе самае чэснае слова пачаць весьці здаровы лад жыцьця. Але пачынаюцца працоўныя будні - а зь імі і харчаваньне прыхабкам. Брытанскі ўрад вырашыў ратаваць маладое пакаленьне ад згубнага ладу жыцьця. У барацьбе з затлусьценьнем была забароненая рэкляма шкоднай ежы и напояў падчас дзіцячых тэлепраграм.

→…

Рэкляма ў польскіх гіпермаркетах — зараз і па-беларуску

Напярэдадні Каляд і Новага году польскія гіпермаркеты сусьветна вядомай сеткі TESCO упершыню распачалі рэклямную акцыю на беларускай мове.

→…
22.11.2007

«Паласатае ў мяне тое, што вы ня бачыце»

Palasatka

Людзі Y ведаюць, чаго хочуць, а калі ня ведаюць, то шукаюць і спрабуюць. І замест пакрытага сівым пылам алоўка абіраюць кампутаровую мышку, а замест старога мальбэрта – манітор. Такі выбар, прынамсі, робіць Palasatka. Як дакладна завецца тое, чым яна займаецца, сказаць цяжка. Лепей акрэсьліць сфэры: дызайн, фота, рэкляма, журналістыка. Але дзякуючы Palasat’цы, пісьменьнік Уладзімер Арлоў мае сваю прастору ў Сусьветным павуціньні, а наша сталіца – «сумесь постмадэрнізму, ампіру і трэш-культуры».

→…

 1 2 3 РАНЕЙ> >|

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.5279 seconds.