Амэрыканскі прафэсар патрабуе забараніць слова «гік»

Вас называюць «гікам» і вы крыўдуеце? Вось і амэрыканскі прафэсар псыхалёгіі Дэвід Андэрэгг лічыць, што такія слоўцы ствараюць неспрыяльную аўру вакол матэматыкаў і кампутаршчыкаў і адштурхоўваюць маладое пакаленьне ад заняткаў навукай. На думку прафэсара, «гік» — словам амаль што расісцкае, таму яго варта забараніць.

→…

Украіна і Польшча створаць супольны эўрапейскі ўнівэрсытэт

Украіна і Польшча дамовіліся арганізаваць сумесны ўнівэрсытэт. Навучаньне будзе праходзіць адразу ва Ўкраіне (Кіеве) і Польшчы (Любліне), а мовамі выкладаньня стануць польская, украінская і ангельская.

→…

Крым абараняе рускамоўных абітурыентаў

Крымскія ўлады зьбіраюцца падаць у суд на Міністэрства адукацыі Ўкраіны, бо ня згодныя з плянамі міністра Івана Вакарчука праводзіць тэсты для абітурыентаў толькі на ўкраінскай мове. Дэпутаты парлямэнту паўвыспы лічаць новыя правілы дыскрымінацыйнымі.

→…

«Адфрэндзіць» — слова году па вэрсіі Оксфардзкага слоўніка

Слова «Unfriend» альбо «адфрэндзіць» стала словам году ў ЗША па вэрсіі выдавецтва Oxford University Press. «Адфрэндзіць» было выбранае лінгвістамі сярод іншых слоў-фіналістаў, якія збольшага зьвязаныя зь Сецівам.

→…

Дзеці пачынаюць вучыць мову яшчэ ва ўлоньні маці

Ужо ў першыя дні жыцьця дзеці пачынаюць плакаць з нацыянальным «акцэнтам», а мову маці яны ўспрымаюць у час цяжарнасьці, кажуць вынікі дасьледаваньня, у час якога навукоўцы ўважліва прыслухоўваліся да плачу нованароджаных немцаў і французаў.

→…

Беларуская мова: 20 гадоў незалежнасьці далі вынік?

Белмова — цяпер сапраўдны трэнд. То рэгіянальныя навіны раптам па-беларуску завяшчаюць, то БТ на белмоўны выпуск навін раскашэліцца, то адзіны беларускамоўны міністар Латушка любімым ньюзмэйкерам СМІ стане. А тут яшчэ чуткі аб «усенародна выбраным» пайшлі, быццам і ён мову падвучвае.

У такой сытуацыі нядаўна прэзэнтаванае вялікая сацыялягічнае дасьледаваньне на тэму нацыянальнай ідэнтычнасьці і моўных практык беларусаў ад BISS, лябараторыя «Новак» і кампанія «Будзьма» выглядае як ніколі злабадзённым. У ім адразу аб усім: і беларускамоўных «змагарах», і адукацыі, і маладым пакаленьні, якое, як высьвятляецца, ня надта «матчыну» і шануе.

→…

Кожны пяты хоча, каб беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай

Толькі 19.8% беларусаў выступаюць за наданьне беларускай мове статуса адзінай дзяржаўнай, сьведчыць апошняе нацыянальнае апытаньне НІСЭПД. Большасьць выступае за захаваньне стану суіснаваньня дзьвюх дзяржаўных моў, што адпавядае вынікам папярэдніх дасьледаваньняў сацыёлягаў, прысьвечаных мове.

→…

Google Translate навучыўся перакладаць зь беларускай і на беларускую

Буйнейшы сайт онлайн-перакладаў Google Translate дадаў сёньня беларускую мову ў свой сэрвіс. Такім чынам, зьявіўся першы онлайн-перакладчык для беларускай мовы. Зь яго дапамогай цяпер існуе магчымасьць амаль імгненна перакладаць зь беларускай і на яе 50 іншых моваў сьвету.

→…
25.08.2009

У Славакіі ад усіх чыноўнікаў запатрабуюць размаўляць па-славацку

Новы закон прадугледжвае штраф у памеры 5 тысяч эўра за выкарыстаньне моў нацыянальных меншасьцяў у дзяржаўных структурах. Таксама ўсе вулічныя шыльды, рэклямныя шчыты і рэстаранныя мэню будуць перакладзеныя на славацкую, якая зьяўляецца дзяржаўнай мовай краіны. Вугорская меншасьць Славакіі ўжо выразіла пратэст.

→…

Выйшаў новы Белазар

Цяпер адзіная праграма руска-беларуска-рускага перакладу Белазар перакладае ячшэ шпарчэй і дакладней. Абвешчана пра выхад новай вэрсіі праграмы і яе слоўніку, які пашыраны на 27 тысяч новых артыкулаў.

→…

 1 2 3 РАНЕЙ> >|

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.5738 seconds.