Imagine Dragons: «Для нас гонар, што беларусы зрабілі свае пераклады нашай песні»

Беларускамоўная версія песні Imagine Dragons "Radioactive" у выкананні гурта Navi атрымала пазітыўныя водгукі ў розных кутках свету, у тым ліку ад саміх "Драконаў", якія выступяць у Мінску ўжо 22 студзеня.

Першым рэпост відэа з беларускім каверам зрабіў фан-клуб Imagine Dragons ва В’етнаме. Яго падтрымалі аматары гурта з Расіі, Таіланду, Венгрыі, Польшчы, Нідэрландаў, Ганконга і нават Бразіліі. Ва В’етнаме ды Бразіліі слухачоў уразіла выкарыстанне ў аранжыроўцы флейты, у Польшчы кавер назвалі цудам, а ў Расіі некаторыя прыхільнікі так уразіліся пачутым, што выказалі жаданне вывучыць беларускую мову. Але галоўнае – "Radioactive" на беларускай пачулі самі Imagine Dragons.

– Мы ніколі не прыпынім здзіўляцца таму, што нашы песні становяцца часткай культуры ва ўсім свеце. Гэта напамін пра тое, што музыка не мае межаў. Для нас гонар, што беларусы зрабілі свае пераклады нашай песні. Пабачымся на канцэрце ў Мінску! – перадалі Imagine Dragons беларускім прыхільнікам.

Navi "Radioactive" (на беларускай)

Нагадаем, гурт Navi зрабіў кавер па выніках конкурса на лепшы беларускі пераклад песні "Radioactive". Пераможцам стала мінская школьніца Лена Койстра, якая ў дзень канцэрта асабіста сустрэнецца з Imagine Dragons. Мэта акцыі – паказаць прыгажосць беларускай мовы музыкам гурта і яго прыхільнікам у розных краінах свету.

Imagine Dragons – адзін з найбольш папулярных сучасных рок-гуртоў, заснаваны ў Лас-Вегасе, ЗША. "Radioactive" – адзін з галоўных хітоў, які прынёс калектыву "Грэмі 2014" у намінацыі "Лепшае рок-выкананне". У Мінск музыкі прыедуць з вялікім шоў і новым альбомам "Smoke + Mirrors", які выйшаў у лютым 2015 і адразу патрапіў на першае месца хіт-парадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, а таксама ў топ-10 мноства краін па ўсім свеце.

Imagine Dragons (ЗША) у межах сусветнага турнэ "Smoke + Mirrors"

22 студзеня 2016 – "Чыжоўка-Арэна" – 19.00

Квіткі: трыбуны – ад 495 тыс. руб., танцпол – 850 тыс.руб., фан-зона – 1 млн. 320 тыс. руб.

Продаж: у касах Kvitki.by у Мінску і яшчэ 42 гарадах Беларусі http://www.kvitki.by/ru/cashiers/23, а таксама онлайн http://www.kvitki.by/ru/event/25928.

Інфалінія: (017) 293 03 74, (029) 199 60 66.

11:00, 11/01/2016 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2176 seconds.