Студэнт, які скончыў жыцьцё самагубствам, хацеў пераразьмеркавацца

24-гадовы выпускнік Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту Павал Ступак скочыў з 13-га паверху роднага ўнівэрсытэту пасьля таго, як ня здолеў пераразьмеркавацца зь вясковай школы ў Рагачоўскім раёне, дзе адпрацоўваў першыя шэсьць месяцаў. Выпускнікі БДПУ кажуць, што падобных выпадкаў яны ня памятаюць.
→Віртуальны выбар Украіны

Сем гадзін вечара перад днём галасаваньня на галоўнай вуліцы сталіцы Захаду Ўкраіны — Львіве — у коле стаіць дзесятак мужчын «за пяцьдзесят». Горача махаючы рукамі і пераходзячы на крык, яны спрачаюцца аб палітычным будучым Украіны. Спрэчка ўзьнікла спантанна: нехта выгульваў сабаку, нехта ішоў з крамы. Палітычныя жарсьці паглынулі людзей так, што, здаецца, яны забыліся пра навакольны сьвет.
Падобныя спрэчкі здараюцца ў Львіве ў апошнія дні перад выбарамі зь дзіўнай рэгулярнасьцю. Вакол выбараў згусьціліся вялікія грошы, гіганцкія масы людзей і абсалютна нязначная колькасьць надзей на зьмены.
→Задача мае рашэньне

Дацэнт катэдры агульнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ Аляксандр Самадураў ужо 20 гадоў выкладае студэнтам толькі па-беларуску. Пра моўныя асаблівасьці ў матэматыцы, тэрміналёгію і паразуменьні матэматыкаў розных краінаў — у інтэрвію выкладчыка «Народнай газеце».
Людзі і падзеі, якія вы маглі прапусьціць у 2009-м
Кодэкс аб адукацыі замест Балоньскага працэсу, The Prodigy у Менску і «Маніфэст тур», юбілейнае «Басовішча» і тэлеказка Лявона Вольскага, забарона піва на вуліцах і алдовыя піўныя месцы Менску, Twitter у Беларусі і КГБ vkontakte, 20 гадоў аксамітавай рэвалюцыі ў Чэхіі, кампанія «Стоп 193.1!», АЭС на Астравеччыне і грып, вандроўкі па Беларусі, суседніх ды далёкіх кантынэнтах — 2009 год на Generation.bY.
Што зьдзіўляла і радавала, абурала і натхняла ў сыходзячым годзе — некаторыя заўважныя падзеі і людзі 2009 году ў адным артыкуле.
→Нашы нобэлеўскія ляўрэаты
Ніводзін беларус ніколі не станавіўся ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі? Але як мінімум 14 вядомых навукоўцаў і палітыкаў, атрымаўшых гэту прэмію, паходзяць зь Беларусі. Сярод іх можна сустрэць такія знаёмыя прозьвішчы, як Рабін, Пэрэс, Сьміт. Хто гэтыя людзі, і чаму пакінулі Беларусь?
→Памылка Радзькова: у Францыі разьмеркаваньня няма

Міністар адукацыі Аляксандр Радзькоў у сваім нядаўнім выступе назваў прымусовае разьмеркаваньне міжнароднай практыкай і заявіў, што яно існуе «ў той жа Францыі». Як высьвятляецца, доктар пэдагагічных навук Радзькоў мае скажонае ўяўленьне аб французскай адукацыйнай сыстэме.
→Лявон Вольскі здымае тэлеказку
«Аднойчы ў Барахляндыі» — пад такой назвай хаваецца новы аўтарскі праект Лявона Вольскага. Здымачная група два тыдні працавала ў начныя зьмены, а галоўныя ролі сыгралі і сьпелі Ганна Хітрык, Сьвятлана Зелянскоўская і Алег Гарбуз. Зараз пад кіраўніцтвам рэжысэра Мацея Сабурава ва ўсю моц ідзе мантаж і зьвядзеньне трэкаў. А што адбывалася на здымачнай пляцоўцы новага праекту – у эксклюзіўным фотарэпартажы Generation.bY.
→Студэнцкія пратэсты ахапілі Каліфорнію

Вакол паўднёвага крыла лекцыйнага будынку Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Бэрклі сабраўся натоўп у некалькі соцень чалавек. Збольшага гэта
«Давайце ня пойдзем туды, каб не кампрамэтаваць маладых. Пакінем студэнтаў, няхай яны паспрабуюць па-свойму»

Ва ўтульнай праскай кавярні гучна, у глыб залі прабягаюць людзі, зь якімі Шымон радасна вітаецца і абяцае хутка далучыцца. «У нас сёньня сустрэча студэнцкіх лідэраў 20 год пасьля», — тлумачыць нам Шымон Панэк. У 1989 годзе ён, тады студэнт біялягічнага факультэту Карлава ўнівэрсытэта, разам з аднадумцамі арганізоўваў студэнцкую дэманстрацыю да 17 лістапада, а таксама быў сустаршынём Цэнтральнага каардынацыйнага камітэту бастуючых студэнтаў. Якія былі настроі ў праскіх ВНУ ў 1989-м годзе, ці былі студэнты ў той час больш палітызаваныя, чым сёньня, што прымусіла іх выйсьці на вуліцы – распавядае адзін зь лідэраў студэнцкага руху Чэхаславакіі канца 80-х.
70 год Міжнароднаму дню студэнта і 20 — аксамітавай рэвалюцыі

Абедзьве гадавіны вяртаюць у тагачасную Чэхію да студэнцкіх пратэстаў 17 лістапада 1939 і 1989 гадоў. Абедзьве зьвязваюць з студэнцкімі дэманстрацыямі — напачатку супраць нацысцкай дыктатуры, а праз пяцьдзесят год — супраць камуністычнага рэжыму. Сёньня Чэхія рыхтуецца да дзяржаўнага сьвята з нагоды 17 лістапада.
Арганізатары і ўдзельнікі студэнцкай дэманстрацыі 1989-га зьбіраюцца з нагоды юбілею ў праскіх кавярнях, на вуліцах Прагі і ў галерэях ладзяцца выставы, ва ўнівэрсытэтах — канфэрэнцыі з удзелам палітыкаў, дзеячаў культуры, студэнтаў, а ў дзень гадавіны людзі з павязанымі чырвона-сіне-белымі стужкамі зноўку пройдуць ад Альбэртава да Нацыянальнага праспэкту — шляхам дэманстрацыі 1989 году. Напярэдадні Міжнароднага дня студэнцтва Generation.bY робіць агляд ролі студэнтаў у палітычных падзеях Чэхіі дваццатага стагодзьдзя і пачынае сэрыю публікацыяў з сэрца аксамітавай рэвалюцыі — Прагі.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп