Пачаўся анлайн-прыём працаў на Фестываль AD.NAK!

Adnak

Сайт Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! adnak.by пачаў прыём працаў.

Дэдлайн прыёму працаў – 9 чэрвеня. Фінальная частка Фестывалю – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай з удзелам замежных экспертаў – пройдзе 27 чэрвеня ў Мінску.

Сёлетні Фестываль традыцыйна прадстаўлены ў новай канцэпцыі, а менавіта: Думай глабальна – дзейнічай лакальна! Карыстаючыся гэтым трэндавым лозунгам, Фестываль AD.NAK! сёлета абвяшчае: "Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!"

У гэтым годзе удзельнікаў чакаюць адметныя конкурсы ў новых фарматах. Падрабязнасці ўжо на працуючым сайце.

12:00, 05/05/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0646 seconds.