Студэнты БДУ сабралі 2,5 тысячы подпісаў супраць уводу платных пераздач, але іх увялі


Фота: vk.com

Перспектыва ўвядзення платных пераздач у БДУ адлюстравала, што ў галоўным універсітэце краіны ёсць яшчэ крыху студэнцкіх актывістаў, якія здольныя сабраць цягам тыдня 2.5 тысячы подпісаў супраць ініцыятывы адміністрацыі.

Платныя адпрацоўкі іспытаў, залікаў і практычных заняткаў шмат гадоў, як уведзеныя ў беларускіх навучальных установах рознага кшталту, БДУ заставаўся адным з нямногіх, дзе такая схема не была рэалізаваная. Але ў пачатку лістапада БелТА распаўсюдзіла інфармацыю, што адпаведнае палажэнне знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі адміністрацыяй БДУ.

Ужо на наступны дзень пасля навіны пра магчымыя платныя адпрацоўкі ў VK стартавала суполка «#студентыпротив». На гэты момант, яна сабрала ўжо болей за 1500 удзельнікаў, сярод якіх аднак толькі крыху болей за 1.1 тысячу пазначылі, што навучаюцца ў БДУ.

Паралельна іншыя актывісты пачалі збор подпісаў пад зваротам супраць увядзення платных пераздач. Сабраныя за тыдзень 2.5 тысячы подпісаў пад петыцыяй некалькі актывістаў урачыста перадалі ў канцылярыю БДУ. Петыцыю зарэгістравалі і паабяцалі перадаць рэктару.

Аднак увечары 12 лістапада на сайце БДУ быў апублікаваны загад рэктара, якім платныя адпрацоўкі былі ўведзеныя. 

Палажэнне «Аб арганізацыі атэстацыі асоб, якія не здалі экзамены, залікі, не прайшлі іншыя формы кантролю вынікаў навучальнай дзейнасці, прадугледжаныя вучэбнымі планамі, і ліквідацыі розніцы ў вучэбных планах у Беларускім дзяржаўным універсітэце» вызначае парадак збірання платы за паўторнае праходжанне бягучай і выніковай атэстацыі, а таксама ліквідацыі акадэмічнай розніцы. Дакумент набывае моц 1 студзеня 2016 года. 


Вера Ўніч 04:30, 12.11.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0499 seconds.