Францускія сыраробы распрануліся, каб падтрымаць прамысловасьць

Краіна 246 гатункаў сыру рызыкуе пазбавіцца гэтага найменьня з-за сумнага стану сырнай прамысловасьці Францыі. «Глябалісцкія» гатункі ўсё хутчэй за традыцыйныя знаходзяць шлях у страўнік французаў. У такой сытуацыі зьвяз сыраробаў краіны пайшоў па шляху беларускіх пісьменьнікаў і выпусьціў каляндар з аголенымі прадстаўнікамі галіны для прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці да «сырнай» праблемы.
Кітайскі студэнт забіў свайго суседа з-за храпу

Студэнт сельскагаспадарчага ўнівэрсытэту з правінцыі Цзыньлін забіў свайго суседа па інтэрнаце з-за таго, што той надта моцна хроп. Фатальным для храпуна стаў відэазапіс з доказам яго храпеньня.
→Амэрыканскі горад хоча зьмяніць сваю назву на ‘Google’

Мэр амэрыканскага гораду Топіка, што ў паўднёвым штаце Канзас, заклікае гараджан згадзіцца на часовае перайменаваньне гораду ў ‘Google’ дзеля таго, каб заваяваць права разьмесьціць першую высокахуткасную сетку перадачы дадзеных.
→Каліфарнійскія студэнты ўзбунтаваліся з-за вісельнай пятлі

Студэнты Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Сан-Дыега зладзілі акцыю пратэсту і ўварваліся ў офіс рэктара з-за вісельнай пятлі, якая была знойдзеная напярэдадні ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы.
→Студэнт атрымаў тэрмін за выхад у Сеціва пад чужым логінам

У Цюмені асуджаны студэнт, які агулам 30 дзён правёў у Інтэрнэце, карыстаючыся чужым логінам і паролем. Акрамя ўмоўнага тэрміну расеец мусіць выплаціць каля $2 800 уладальніку пароля ў якасьці кампэнсацыі шкоды.
→Нямецкія пацыфісты заклікаюць выпіць шампанскага на магіле жаўнера

Прадстаўнікі ініцыятывы «Жаўнеры гінуць — мы сьвяткуем» заклікае ўсіх неабыякавых людзей прыходзіць да помніка невядомаму жаўнеру і расьпіваць там шампанскае, як толькі стане вядома пра чарговую сьмерць нямецкага жаўнера ў Аўганістане.
→BBC закрые палову старонак свайго сайту

Брытанская тэлерадыёкарпарацыя значна зьменшыць колькасьць сваіх сэрвісаў: зачыніць дзьве радыёстанцыі, напалову скароціць
Разьмеркаваньне пачынаецца сёньня
Канфэрэнцыю пад назвай «Будучае пачынаецца сёньня!» ладзіць Міністэрства адукацыі на Інстытуце журналістыкі БДУ. На ёй чыноўнікі падымуць пытаньне аб сыстэме разьмеркаваньня напярэдадні разгляду закону, які робіць яе яшчэ больш жорсткай.
→Антытытунёвая рэкляма з падтэкстам выклікала скандал у Францыі

Рэклямная кампанія па барацьбе з паленьнем, у межах якой зьявіліся плякаты з выявамі цінэйджэраў у позе сымуляцыі аральнага сэксу, стала нагодай для шматлікіх спрэчак. Крытыкі кажуць, што плякаты ствараюць фальшывыя аналёгіі паміж сэксам і паленьнем.
→70% працадаўцаў могуць адхіліць рэзюмэ з-за адмоўнай он-лайн рэпутацыі кандыдата

Пошукі працы могуць завершыцца нічым на падставе непрыстойных фотак з вашым удзелам у «VK» альбо сьцяны ў Facebook, запоўненай брыдкаслоўямі. Такія вынікі дасьледаваньня меркаваньняў экспэртаў у Эўропе і ЗША прадставіла кампанія Microsoft.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп