БАС выступіла з заявай па сёлетнім фэстывалі «Басовішча»

Раней нязьменны арганізатар усіх Басовішчаў «Беларускае аб’яднаньне студэнтаў» у Польшчы ўпершыню з пачатку крызысу вакол фэстывалю выступіла з заявай, у якой паабяцала ўзначаліць падрыхтоўку да фэсту і правесьці яго «на тым жа самым месцы і безь ніякіх зьменаў».
→У Басовішча-2012 можа зьмяніцца арганізатар і зьменшыцца бюджэт

Сёлета ўпершыню за 23 гады ладзіць фэстываль «Басовішча» верагодна будзе не Беларускае аб’яднаньне студэнтаў, а арганізацыя «Культурна-грамадзкая хуткая дапамога». Прынамсі, гэта адзіная ініцыятыва, якая заявіла аб жаданьні выступіць арганізатарам музычнага фэсту пасьля адмовы беластоцкага ўраду вылучыць грошы папярэднім арганізатарам.
→Басовішча-2012 пад пагрозай: няма грошаў і арганізатараў
Фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча», які адбываўся ўжо болей за 20 гадоў, сёлета пад сур’ёзнай пагрозай адмены. Польскае міністэрства, што раней выдзяляла грошы на фэст, вырашыла адмовіць у падтрымцы яго заснавальнікам і традыцыйным арганізатарам з-за хібаў з справаздачнасьцю.
→Басовішча са смакам імбіра
Тры пары зацікаўленых натхнёных вачэй сьвідравалі мне сьпіну, пакуль машынка жвава несла нас па знаёмым маршруце да памежнага пераходу. Гэтыя трое ехалі на фэст упершыню. Ім пашэнціла атрымаць візы. Начутыя гісторыяў, яны прагнулі выступаў беларускіх рок-гуртоў «без цэнзуры» ды былі гатовыя да падрыву здароўя півам з сыропам і кілбаскамі. 22-е «Басовішча» чакала кагосьці ў першы раз, кагосьці ў сёмы ў традыцыйным Гарадку на тэрыторыі сучаснай Польшчы ў 15 кілямэтрах ад беларускай мяжы.
→Пераможцы «Басовішча» — Yellow power

Гран-пры фэстывалю «Басовішча» сёлета ня ўзяў ніхто, аднак пераможцамі журы ўсё ж назвала менскі гурт Yellow power. Яны і атрымаюць адзіны і галоўны прыз фэстывалю — $1000.
→Наста Някрасава выступіць у шэрагах R.U.T.A. на «Басовішчы»

«Басовішча» стане месцам прэм'еры ўнікальнага праекта «R.U.T.A. на Усход». У першы дзень фэстывалю беларуская вакалістка Наста Някрасава папоўніць шэрагі гурта R.U.T.A., каб супольна выканаць некалькі архаічных беларускіх песень у аўтарскіх і каапэратыўных апрацоўках.
→Па візы на «Басовішча» можна зьвярнуцца да 11 ліпеня
Нарэшце зьявілася інфармацыя пра візавую падтрымку для наведнікаў «Басовішча», але насуперак ранейшым анонсам арганізатараў фэсту, на візы даецца толькі зьніжка — яны ня будуць бясплатнымі. Афармленьнем візаў будуць займацца ўпаўнаважаныя турыстычныя агенцыі, якія прапануюць таксама аўтобусны тур на фэстываль.
→Басовішча-2011: абраныя гурты на конкурс і сфармаваная праграма
Чарговы фэстываль «Басовішча» мусіць адбыцца ўжо меней, чым праз тры тыдні. БАС паведаміў нам пра некаторыя новыя завершаныя этапы падрыхтоўкі да фэстывалю. У асноўнай праграме фэсту будзе 12 выступаў ад беларускіх ды польскіх гуртоў. Яшчэ 6 маладых беларускамоўных гуртоў зайграюць ў межах конкурсу. Вядучым «Басовішча» сёлета будзе Андрэй Такінданг.
→
