Брытанія ўзмацняе правілы атрыманьня студэнцкіх візаў

Для атрыманьня студэнцкай візы беларусам прыйдзецца даказваць высокі ўзровень валоданьня ангельскай моваю, а шанцаў падпрацаваць у час навучаньне стане нашмат меней. Новыя правілы закліканыя зьменшыць плынь эмігрантаў, якія нелегальна застаюцца ў краіне, папярэдне ўехаўшы па студэнцкай візе.
→Новыя патрабаваньні для беларусаў пры ўезьдзе ў Эўразьвяз

З 5 красавіка пры ўезьдзе ў ЭЗ беларусам трэба будзе трымацца новых патрабаваньняў у зьвязку з уступленьнем у сілу Візавага кодэксу Эўрапейскага зьвязу. Так, цяпер беларусам пры ўезьдзе ў краіны ЭЗ трэба мець у пашпарце як мінімум дзьве чыстыя старонкі.
→Сёньня — першы дзень Басовішча

Сёньня, 17 ліпеня ў мястэчку Гарадок Беластоцкага ваяводзтва распачынаецца
Як атрымаць бясплатную візу на дваццатае Басовішча
Бясплатную візу на Басовішча сёлета можна атрымаць праз Гарадзенскі кансулят Польшчы з дапамогай мясцовага руху «За Свабоду».
→Дакуманты на бясплатныя візы для Be2gether будуць прымаць да 5 чэрвеня
Тэрмін падачы дакумантаў на візу для наведвальнікаў міжнароднага фэсту Be2gether у Літве 12–14 чэрвеня працягнуты да 5 чэрвеня.
→Бязьвізавы ўезд для ўсяго сьвету будзе ўведзены Беларусьсю

Грамадзяне ўсіх краін сьвету атрымаюць магчымасьць бязьвізавага ўезду ў Беларусь падчас чэмпіянату сьвету па хакеі, які пройдзе ў Менску ў 2014 годзе.
→Арганізатары «Be2gether» удакладнілі тэрміны падачы дакумэнтаў на бясплатныя візы

Паводле новай інфармацыі дакумэнты на бясплатныя візы для паездкі на міжнародны музычны фэстываль «Be2gether» трэба падаваць да 1 чэрвеня ўключна. Тым часам кошт на квіткі будзе паступова павялічвацца.
→Арганізатары фэсту «Be2gether» дамовіліся на бясплатныя візы для беларусаў

Міжнародны музычны фэст «Be2gether», які ўжо ў трэці раз пройдзе на мяжы Літвы і Беларусі з 12 па 14 чэрвеня, будзе ізноў максымальна адчыненым для беларускай публікі. Квіткі на фэст зьявяцца ў продажы ў Менску ўжо ў бліжэйшыя дні. А пры наянаўнасьці квітка літоўская амбасада прадаставіць візу для наведваньня Be2gether бясплатна.
→З 2010 года пры перасячэньні ўкраінскай мяжы ў беларусаў будуць браць адбіткі пальцаў

Адбіткамі пальцаў беларусаў цяпер цікавіцца ня толькі роднае МУС. Хутка і ўкраінскія памежнікі будуць здымаць «пальчыкі» пры мытным даглядзе.
Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла Закон, які абавязвае замежнікаў і асоб без грамадзянства для наведваньня Ўкраіны прадстаўляць свае адбіткі пальцаў. У прыватнасьці, гэты закон прадугледжвае, што ўсе жадаючыя наведаць Украіну павінны фіксаваць адбіткі пальцаў падчас афармленьня ўязной візы.
→Радэк Дамброўскі пра візы на Басовішча: «Дасі чалавеку далонь — захоча ўсю руку»

Каля 400 беларусаў атрымаюць сёлета бясплатныя шэнгенскія візы на Басовішча. Арганізатары фэстывалю, Беларускае Аб’яднаньне Студэнтаў у Польшчы, дамовіліся на тое, каб на 150 чалавек было дасланае запрашэньне ў менскую амбасаду Польшчы. Яшчэ таксама болей за 250 візаў здолеюць атрымаць гледачы Басовішча з Гарадзенскай вобласьці. У гэтым паспрыяў гарадзенскі рух «За свабоду» праз мясцовы кансулат польскай амбасады. Аднак толькі ў Менску жадаючых атрымаць бясплатную шэнгенскую візу было каля 1000 чалавек.


Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп