Рыхтуецца бязвізавы музычны зборнік «Праз парог»

Грамадская кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!», якая iмкнецца прасоўваць ідэю адмены візаў паміж Беларуссю і іншымі еўрапейскімі краінамі, запрашае беларускiя музычныя калектывы i iндывiдуальных выканаўцаў прыняць удзел у стварэннi музычнага зборнiка “Праз Парог!”. Фармаванне зборнiка будзе працягвацца з 1 лiпеня па 8 жнiўня 2014 г.

"Мы плануем стварыць альбом, якi б расказваў пра падарожжы па замежжы i тых магчымасцях i вопыце, якiя з’яўляюцца ў людзей, жадаючых пабачыць свет “па той бок мяжы”. Але i сумныя тэмы мы таксама не мiнем: радзеленыя мяжой сем’i, каханне, сябры, адсутнасць магчымасцi рэалiзавацца з-за бюракратычных вiзавых бар’ераў ды абмежаванняў, какладваемых вiзавым рэжымам", - распавядаюць арганізатары

Альбом з адабранымi трэкамi будзе выдадзены на CD-плытах i бясплатна распаўсюджаны кампанiяй «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!».

Патрабаваннi ад арганізатараў да музычных твораў:

  • вы павiнны з’яўляцца адным са стваральнікаў песні;

  • трэк ужо павiнен быць запiсаны ў студыi! Мы не прапаноўваем запiс i звядзенне вашага дзецiшча;

  • мы чакаем ад вас 2 файла (mp3 320 kbps, waw);

  • таксама мы чакаем ад вас тэкст песнi ў электронным выглядзе;

  • трэкi з нецэнзурнай лексiкай ня будуць уключаны ў альбом;

  • свой трэк вы можаце суправадзiць яго кароткiм апiсаннем (напрыклад, гiсторыяй яго стварэння, пра што, на ваш погдяд, трэк, альбо што вы хацелi сказаць i г.д.) i каментаром групы/выканаўцы адносна вiзавай праблемы (будзе дададзена на старонку са зборнiкам i, магчыма, на вокладку плыты);

  • i, зразумела, нам будзе неабходна ваша згода на публiкацыю вашага трэка.

Факт адпраўкi музычнага твора не гарантуе 100% уключэння яго ў CD-зборнiк (зборнiк будзе складацца з улiкам агульнай карцiны твораў, якiя будуць дасланыя).

"Калi ваш трэк адпавядаў асноўным патрабаванням, ане не трапiў у CD-зборнiк, будзьце пэўныя, што ваш талент не застанецца незаўважаным! Мы паклапоцiмся аб тым, каб павялiчыць колькасць вашых аматараў i плануем стварыць музычную старонку на сайце www.novisa.by. Таксама, магчыма, праект не спынiцца на выданнi аднаго CD-зборнiка i ў такiм разе вы будзеце першым прэтэндэнтам на тое, как трапiць у новы зборнiк. Такiм чынам, адважвайцеся"! - заклікае каманда ініцыятывы.

Пра свой удзел трэба паведамляць на мэйл throughtheborders@gmail.com.

 

14:50, 04/07/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.2734 seconds.