Кодэкс аб адукацыі забароніць у беларускіх ВНУ дзейнасьць партый і рэлігійных арганізацый

Старшыня камісіі па адукацыі, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу ніжняй палаты парлямэнту Уладзімір Здановіч, выступаючы 23 лютага на пашыраным паседжаньні камісіі, заявіў, што праект Кодэксу аб адукацыі ўтрымлівае забарону на дзейнасьць у ВНУ палітычных партыяў і рэлігійных арганізацыяў.

→…

Паўднёвая Карэя ўвяла абмежаваньні на выкарыстаньне Твітэра палітыкамі

Любыя палітычныя рэклямныя кампаніі зьвязаныя з выкарыстаньнем Twitter раней, чым за 180 дзён да галасаваньня мусяць быць абмежаваныя — вырашыла Нацыянальная выбарчая камісія Паўднёвай Карэі.

→…

У Беларусі перамог Януковіч

У другім туры выбараў прэзыдэнта Ўкраіны на беларускіх выбарчых участках перамог Віктар Януковіч, які набраў 64.31% галасоў. Ён жа займае першае месца па ўсёй краіне па выніках падліку 99,98% бюлетэняў.

→…

Віртуальны выбар Украіны

Сем гадзін вечара перад днём галасаваньня на галоўнай вуліцы сталіцы Захаду Ўкраіны — Львіве — у коле стаіць дзесятак мужчын «за пяцьдзесят». Горача махаючы рукамі і пераходзячы на крык, яны спрачаюцца аб палітычным будучым Украіны. Спрэчка ўзьнікла спантанна: нехта выгульваў сабаку, нехта ішоў з крамы. Палітычныя жарсьці паглынулі людзей так, што, здаецца, яны забыліся пра навакольны сьвет.

Падобныя спрэчкі здараюцца ў Львіве ў апошнія дні перад выбарамі зь дзіўнай рэгулярнасьцю. Вакол выбараў згусьціліся вялікія грошы, гіганцкія масы людзей і абсалютна нязначная колькасьць надзей на зьмены.

→…

Выбары он-лайн становяцца рэальнасьцю ў ЗША

На ўсходзе ЗША, у штаце Заходняя Вірджынія, прыняты закон, згодна зь якім усе грамадзяне штату, што знаходзяцца па-за межамі краіны, атрымаюць магчымасьць галасаваць он-лайн.

→…

Каштоўнасьці па-эўрапейску пад беларускім соўсам

У канфэрэнц-залі менскага гатэлю «Эўропа» некалькі соцень маладых людзей — студэнты і магістранты беларускіх ВНУ, нямецкія актывісты, якія з розным посьпехам працуюць ва Ўсходняй Эўропе. Падзея, дзеля якой яны тут сабраліся, завецца «адкрытая дыскусія «Эўрапейскія каштоўнасьці: чаму яны прывабныя для Беларусі?». Моладзь слухае прамовы беларускіх і нямецкіх экспэртаў, якія імкнуцца акрэсьліць тыя эўрапейскія каштоўнасьці і вызначыцца зь іх месцам у сьвядомасьці беларусаў. Усьмешлівы малады эканаміст Аляксандр Чубрык аглядае прысутную моладзь: «Думаеце, беларусаў так моцна цікавяць эўрапейскія каштоўнасьці? Іх перш за ўсё, як і любых нармальных людзей, цікавяць пытаньні дабрабыту».

→…

Нобэлеўская прэмія міру — Абаме

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру за 2009 год. Яго ўзнагародзілі «за вялізныя намаганьні па ўмацаваньні міжнароднай дыпляматыі і супрацоўніцтва паміж народамі».

→…

БРСМ гуляе ў выбары

Ролевая гульня «Моладзевыя выбары», арганізаваная Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, пройдзе сёньня ў Акадэміі кіраваньня. Сталыя «БРСМаўцы» зьбіраюцца навучыць менш вопытных у гэтым пытаньні першакурсьнікаў асновам перадвыбарнай агітацыі, збору подпісаў і дэбатам з апанэнтамі.

→…

Беларусь vs Weissrussland

Беларусь у сьвеце далёка не паўсюль «Беларусь». Вайсрусланды і іншыя B(y)elOrusSian’ы моцна ўкараніліся і нават прарасьлі ў некаторых краінах сьвету.

Швэдзкія палітыкі заклікаюць свой урад афіцыйна ўжываць слова Belarus замест Vitryssland. А міністар замежных спраў Мартынаў вучыць нямецкіх журналістаў, што краіны Weissrussland няма. Каго яшчэ варта навучыць «Belarus» любіць, паспрабаваў разабрацца Алесь Герасіменка.

→…

Twitter пужае нямецкіх палітыкаў напярэдадні выбараў

Шэраг нямецкіх палітыкаў заявілі пра неабходнасьць неяк абмежаваць працу папулярнага сэрвісу мікраблогаў Twitter, бо лічаць, што ён можа быць выкарыстаны для агалошваньня прамежкавых вынікаў галасаваньня яшчэ да закрыцьця выбарчых участкаў. Цікава, што «ўцечкі інфармацыі» праз Twitter пужаюць як правых, так і левых палітыкаў.

→…

 1 2 3 4 5 6 7 8 РАНЕЙ> >|

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.5155 seconds.