Студэнт стаў міністрам замежных спраў Аўстрыі
27-гадовы Себасцян Курц днямі атрымаў партфель міністра замежных спраў Аўстрыі. Ён стаў самым маладым чыноўнікам такога ўзроўню ў Еўрапейскім Саюзе.
→Аўтаспынам па Эўропе: І тое, што дома звычайнасьць, у дарозе — мастацтва
Вандроўныя нататкі выклікаюць спрэчкі: кожны бачыць у шляху свой сэнс. Наша вандроўка, як маленькая мадэль жыцьця, добра апісваецца прынцыпам сынусоід: то ўверх, то ўніз. Але абавязкова будзе дынаміка, таму што нічога стопрацэнтна добрага ці дрэннага ў жыцьці быць ня можа. Глівіцкія часы былі станоўчым пікам сынусоіды. А наш італійскі шлях ператварыўся ў татальнае падзеньне ў самаю ніжнюю кропку загадкавай крывой.
Другая, заключная частка аповеду аўтаспыншчыкаў Алеся Герасіменкі і Кацярыны Безмацерных пра 24-дзённую вандроўку па Ўкраіне, Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі з першапачатковай мэтай даехаць да Італіі. Назіраньні і жыцьцясьцьвярджальныя адкрыцьці.
→Рэктар БДЭУ на міжнароднай канфэрэнцыі ў Вене апраўдваўся за выключэньне Тацяны Хомы
На канфэрэнцыі ў Вене «Беларусь у Эўропе: Эканамічнае супрацоўніцтва і палітычны дыялёг» акрамя эканомікі вельмі шмат абмяркоўвалі выключэньне беларускіх студэнтаў па палітычных матывах. Прычына таму найперш — прысутнасьць на падзеі былога міністра эканомікі, рэктара БДЭУ Уладзімера Шымава, які два гады таму адлічыў з унівэрсытэта Тацяну Хому. Мясцовая студэнцкая арганізацыя сустрэла рэктара БДЭУ акцыяй пратэсту і выступіла перад удзельнікамі канфэрэнцыі.
Сёньня Шымаў быў вымушаны пачаць свой выступ на тэму эканомікі з тлумачэньняў, чаму два гады таму была выключаная з БДЭУ Тацяна Хома. Фота і відэа з канфэрэнцыі — далей у матэрыяле Generation.bY.
→Рэктар БДЭУ Шымаў запрошаны на канфэрэнцыю ў Вену, дзе навучаецца выключаная ім у 2005 годзе студэнтка Тацяна Хома
28 сакавіка «знакаміты» рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэта У.М. Шымаў прыедзе ў Вену, каб паўдзельнічаць у канфэрэнцыі «Беларусь у Эўропе: Эканамічнае супрацоўніцтва і палітычны дыялёг». Якраз у Вене зараз жыве і выключаная ім Тацяна Хома, якая нягледзячы на некалькі судоў не была адноўленая ў БДЭУ і ў выніку пагадзілася на прапанову працягнуць адукацыю ў Венскім унівэрсытэце пры падтрымцы прыватнай аўстрыйскай кампаніі.
Як удзельнік канфэрэнцыі ў Вене, рэктар Шымаў атрымае магчымасьць наведаць адну з прыгажэйшых сталіцаў Эўропы, будзе жыць у добрым гатэлі, атрымае ганарар за свой выступ, яго зводзяць у опэру, дадуць дарагія падарункі.
→Вена пераўтвараецца ў навуковую сталіцу Эўропы
Вена зьбіраецца пераўтварыцца ў сталіцу навуковых пошукаў. З гэтай мэтаю быў прадстаўлены стратэгічны плян разьвіцьця гораду ў галіне дасьледваньняў, тэхналёгіяў і інавацыяў да 2015. На 2008 заплянаваныя тры праекты коштам 14 мільёнаў эўра.
→У гонар Папы Рымскага выпусьцілі піва
Аматары імяннога піва могуць пачаставацца Papstbier – «Папскім півам», якое зьявілася ў крамах аўстрыйскага гораду Марыяцэль, дзе Папа Бенедыкт XVI адслужыў у нядзелю месу. А ў гэты час беларускія маркетолягі ламаюць галовы, як абысьціся ў рэкляме піва безь людзей.
Андрэй Лянкевіч на сутыку аўстрыйскага мастацтва і бізнэсуд
У мінулы чацьвер у сталіцы Аўстрыі ў межах прэзэнтацыі новага офісу кампаніі AREV адбылася выстава працаў беларускага фатографа Андрэя Лянкевіча. Фота-праект быў шчыльна зьвязаны з творчасьцю мастака Аляксандра Вальтнэра. У гутарцы з Generation.by Андрэй распавёў, як камандаваць аўстрыйскімі мільянэрамі, і падзяліўся плянамі на будучыню.
→Хабар па-аўстрыйску ці Студэнты і маркетынгавыя тэхналёгіі
Жыць у венскім студэнцкім інтэрнаце – значыць стаць мішэньню рознага кшталту прамацыйных кампаніяў. Любое прадпрыемства (сталеліцейная прамысловасьць не ўключаецца), NGO ці палітычная партыя ўсьведамляе, як шмат магчымасьцяў хаваецца ў такой мэтавай групе спажыўцоў прадукцыі ці інфармацыі, як моладзь. І як значна імавернасьць посьпеху прамоцыі павялічваецца, калі вялікая іх колькасьць жыве пад адным дахам.
→Студэнты супраць палітыкаў - Аўстрыйскі варыянт
Пра наступствы ўвядзеньня платы за адукацыю ў Аўстрыі і спробы студэнтаў зьмяніць сытуацыю шляхам пікетаў насупраць офісу партыі-пераможцы на апошніх парлямэнцкіх выбарах. Артыкул Тацяны Хомы зь месца падзеяў.
→Дзень студэнта ў Славакіі і Аўстрыі
Аўстрыйскія студэнты плянуюць да знакавай даты правесьці акцыю супраць платы на навучаньне. Студэнтам Славакіі ў цэнтры сталіцы пакажуць кіно пра Міжнародны дзень студэнта. Вечарам, як і ў іншых краінах, у Славакіі ды Аўстрыі пройдуць канцэрты і вечарыны.
→