Рэктар БДЭУ на міжнароднай канфэрэнцыі ў Вене апраўдваўся за выключэньне Тацяны Хомы

На канфэрэнцыі ў Вене «Беларусь у Эўропе: Эканамічнае супрацоўніцтва і палітычны дыялёг» акрамя эканомікі вельмі шмат абмяркоўвалі выключэньне беларускіх студэнтаў па палітычных матывах. Прычына таму найперш — прысутнасьць на падзеі былога міністра эканомікі, рэктара БДЭУ Уладзімера Шымава, які два гады таму адлічыў з унівэрсытэта Тацяну Хому. Мясцовая студэнцкая арганізацыя сустрэла рэктара БДЭУ акцыяй пратэсту і выступіла перад удзельнікамі канфэрэнцыі.

Сёньня Шымаў быў вымушаны пачаць свой выступ на тэму эканомікі з тлумачэньняў, чаму два гады таму была выключаная з БДЭУ Тацяна Хома. Фота і відэа з канфэрэнцыі — далей у матэрыяле Generation.bY.

→…
28.03.2008
tarka

Аўстрыйскія студэнты сустрэнуць рэктара БДЭУ Шымава акцыяй пратэсту

Аўстрыйская студэнцкая арганізацыя OeH плянуе правесьці акцыю пратэсту супраць прыезду рэктара Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Ўладзімера Шымава ў Вену.

→…
27.03.2008
vojur

Рэктар БДЭУ Шымаў запрошаны на канфэрэнцыю ў Вену, дзе навучаецца выключаная ім у 2005 годзе студэнтка Тацяна Хома

28 сакавіка «знакаміты» рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэта У.М. Шымаў прыедзе ў Вену, каб паўдзельнічаць у канфэрэнцыі «Беларусь у Эўропе: Эканамічнае супрацоўніцтва і палітычны дыялёг». Якраз у Вене зараз жыве і выключаная ім Тацяна Хома, якая нягледзячы на некалькі судоў не была адноўленая ў БДЭУ і ў выніку пагадзілася на прапанову працягнуць адукацыю ў Венскім унівэрсытэце пры падтрымцы прыватнай аўстрыйскай кампаніі.

Як удзельнік канфэрэнцыі ў Вене, рэктар Шымаў атрымае магчымасьць наведаць адну з прыгажэйшых сталіцаў Эўропы, будзе жыць у добрым гатэлі, атрымае ганарар за свой выступ, яго зводзяць у опэру, дадуць дарагія падарункі. ­

→…
27.03.2008
vojur

Рашэньнем суда Зьмітра Жалезьнічэнку аднавілі ва ўнівэрсытэце

Сам Зьміцер ня зьдзіўлены, што так адбылося і выражае падзяку ўсім, хто дапамагаў яму падчас судовых разбіральніцтваў. Зьміцер быў упэўнены, што адлічылі яго за актыўную грамадзка-палітычную дзейнасьць.­­­ За апошні час гэта першы выпадак, калі студэнт, фармальна адлічаны за «сыстэматычнае парушэньне ўнутранага распарадку», выйграў судовую справу.

→…
16.01.2008
Даша Слабчанка

Украіну нарэшце прынялі ў Эўрапейскую студэнцкую унію

З далучэньнем Украіны колькасьць рэпрэзэнтуемых ЭСУ студэнтаў узрасла да 11 мільёнаў. Рашэньне аб сяброўстве, на якое прэтэндавалі адразу дзьве студэнцкія арганізацыі, было прынятае 1 сьнежня ў Вільні на 53-м зьезьдзе ЭСУ.

­ ­→…
03.12.2007
Даша Слабчанка

Самая буйная студэнцкая арганізацыя Эўропы ESIB зьмяніла назоў

Таксама быў зьменены лягатып і канцэпцыя. Цяпер студэнтаў з 37 краінаў прадстаўляе ESU – European Student's Union. Сваімі думкамі наконт зьменаў з Generation.by падзяліліся  вядучыя асобы ESU.

→…
31.05.2007
Даша Слабчанка

Брытанскія студэнты пад пагрозай пакараньня за паклёпы на выкладчыкаў у Сеціве

Студэнты Кільскага ўнівэрсытэту (Брытанія) актыўна выкарыстоўваюць Facebook ды Myspace, каб падзяліцца сваімі ўражаньнямі ды стаўленьнем да ўнівэрсытэцкага складу.

→…
25.05.2007
Даша Слабчанка

Таццяна ХОМА: «Лiчу прынцыпова важным рана цi позна атрымаць беларускi дыплом»

У свой час гiсторыя адлiчэння Таццяны Хома з Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага унiверсiтэта шакiравала, бадай што, усю краiну. Беларусы, звыклыя да нечаканых, супярэчлiвых i проста бязглуздых рашэнняў, якiя час ад часу прымаюцца на розных узроўнях улады, не адразу паверылi ў тое, што адбылося ў БДЭУ. Студэнтку 4-га курса Таццяну Хома, у залiкоўцы якой стаялi цалкам выдатныя адзнакi, адлiчылi з унiверсiтэта толькi за тое, што яна чатыры днi не прысутнiчала на занятках — знаходзiлася ў Францыi па справах буйнейшай еўрапейскай студэнцкай арганiзацыi ЭСIБ.

→…
12.01.2007

 1 2 3 4 5 РАНЕЙ> >|

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.1976 seconds.