Украіну нарэшце прынялі ў Эўрапейскую студэнцкую унію

З далучэньнем Украіны колькасьць рэпрэзэнтуемых ЭСУ студэнтаў узрасла да 11 мільёнаў. Рашэньне аб сяброўстве, на якое прэтэндавалі адразу дзьве студэнцкія арганізацыі, было прынятае 1 сьнежня ў Вільні на 53-м зьезьдзе ЭСУ.
→Самая буйная студэнцкая арганізацыя Эўропы ESIB зьмяніла назоў
Таксама быў зьменены лягатып і канцэпцыя. Цяпер студэнтаў з 37 краінаў прадстаўляе ESU – European Student's Union. Сваімі думкамі наконт зьменаў з Generation.by падзяліліся вядучыя асобы ESU.
→Адбываецца візыт ESIB, нацыянальных студэнцкіх саюзаў Эўропы, у Ўкраіну
Стартавала праца над Эўрапейскай хартыяй правоў студэнтаў
Акцыя салідарнасьці зь беларускімі студэнтамі “Students Against Dictatorship”
Эўрапейцы ўважліва сочаць за сытуацыяй вакол правоў студэнтаў у Беларусі. Сёньня, калі беларускія студэнты разам зь іншымі грамадзянамі краіны выйшлі на Чарнобыльскі шлях, студэнты з розных куткоў Эўропы падтрымалі нас і выказалі сваю салідарнасьць. У многіх краінах адбыліся акцыі салідарнасьці ў межах агульнай кампаніі “Students Against the Last Dictatorship in Europe”.
ESIB выказвае падтрымку зьняволеным студэнтам Беларусі
ESIB заклікае Эўрапейскія ўрады прыняць меры адносна незаконных арыштаў і ганебнай сытуацыі ў Беларусі.
→У Лёндане адбылася 10-я Эўрапейская студэнцкая канвэнцыя арганізаваная ESIB
13-16 сьнежня 2005 года ў Лёндане (Вялікабрытанія) адбылася 10-я Эўрапейская студэнцкая канвэнцыя. У межах яе тэмы “Беручы вышэйшую адукацыю на трэці ўзровень” студэнты Эўропы абмяркоўвалі пытаньне сувязі паміж дактарантурай і вышэйшай адукацыяй. У працы канвэнцыі удзельнічала Тацяна Хома.
Рэктар Шымаў адказаў прэзыдэнту Эўрапейскай Асацыяцыі Ўнівэрсытэтаў на прыпыненьне сяброўства БДЭУ у гэтай арганізацыі
У адказ на прыпыненьне сяброўства Беларускага Дзяржаўнага Эканамічнага Унівэрсытэта ў ЭАУ рэктар Шымаў заявіў, што выключэньне Тацяны Хома – гэта толькі адзін з выпадкаў выключэньняў, зробленых за апошні год.
→
