Пакет не выратуе ад адказнасьці за расьпіцьцё піва ў грамадзкіх месцах

«У міліцыю, у тым ліку на сайт ГУУС, паступіла нямала пытаньняў аб адказнасьці ў выпадку, калі, напрыклад, бутэлька піва знаходзіцца ў пакеце. Ці маюць права супрацоўнікі міліцыі зазірнуць у пакет і прыняць нейкія меры?» — адзначаюць у РУУС.
→Лявон Вольскі за барнай стойкай
Вядомы рок-музыка зладзіў творчую вечарыну ў страўні «Камяніца», дзе на вечар ператварыўся ў бармэна і разьліваў гасьцям піва. Атмасфэра незвычайнага экспэрымэнту — у фотарэпартажы Аляксандра Маламы на Generation.bY.
→Закон, які забараняе ўжываньне піва ў грамадзкіх месцах, пачне дзейнічаць 23 лютага
Пры першым парушэньні новай забароны штраф складзе да 280 тысяч, пры паўторным давядзецца заплаціць да 525 тысяч рублёў.
За ўжываньне піва ў грамадзкіх месцах давядзецца плаціць штраф да 280 тыс.
Ужываньне піва і слабаалькагольных напояў у Беларусі ў грамадзкіх месцах хутка будзе забароненае. Памер штрафаў за піва будзе такім жа самым, які цяпер існуе за ўжываньне гарэлкі і іншых моцных напояў.
Беларусь усё бліжэй да забароны расьпіцьця піва на вуліцах

Піць піва на вуліцах гарадоў Беларусі верагодна хутка забароняць. Савет Рэспублікі ўхваліў папраўкі ў заканадаўства, згодна зь якімі за расьпіцьцё піва ў грамадзкіх месцах могуць і арыштаваць. Акрамя гэтага, плянуецца забараніць захоўваньне больш чым 5 літраў самагону. Папраўкі чакаюць рэзалюцыі прэзыдэнта.
→У беларускай моладзі галоўная каштоўнасьць — здароўе

Найбольш істотнай каштоўнасьцю беларуская моладзь лічыць здароўе. Аднак піва маладыя людзі ад 18 да 29 гадоў п’юць ня менш, чым пяць гадоў таму, паліць сталі болей, а займацца спортам меней. Такія дадзеныя атрыманыя ў выніку нядаўняга сацыялягічнага дасьледаваньня
Па мясьцінах баявога Славы

Цяжка назваць Менск горадам з разьвітай інфраструктурай грамадзкага харчаваньня і адпачынку. Але штогод тут зьяўляюцца і зьнікаюць шматлікія бары, рэстараны, клюбы. Большасьць зь іх накіраваная на даволі заможную аўдыторыю, здольную плаціць за дарагія стравы і напоі.
Тым ня менш, у Менску застаюцца сапраўдныя артэфакты мінулага — бутэрбродныя, закусачныя, старыя савецкія буфэты. Тут можна нядорага выпіць піва ці чагосьці мацней, пазнаёміцца са спэцыфічнай аўдыторыяй такіх установаў і не выпендрывацца наконт смаку Гінэсу ці якасьці аленіны пад вінным соўсам. У такіх месцах перад вамі ня будуць дэфіляваць ветлівыя даўганогія афіцыянткі, а грузныя жанчыны за барнай стойкай могуць адборна нахаміць.
У маім уласным сьпісе такіх мясьцінаў ня так і шмат, а частка зь іх ужо зьнікла, але я з радасьцю правяду вас па некаторых зь іх.
→Брытанцы распрацоўваюць альтэрнатыву «небясьпечным» шкляным піўным пінтам

У межах антыкрымінальнай ініцыятывы пад назовам Design Out Crime, якую прасунаюць брытанскае МУС і Савет па дызайну, вырашана распрацаваць новы піўны куфаль ці кубак, які заменіць традыцыйныя шкляныя брытанскія пінты і стане больш бясьпечным. Аказваецца, у Вялікабрытаніі штогод адбываецца 87 крымінальных здарэньняў з удзелам шклянога посуду, і, найперш, пінтаў. А на альтэрнатыву ў выглядзе плястыкавых кубкаў піўныя аматары не вядуцца.
→«Піўная газэта» зьявіцца ў Беларусі

Новае выданьне «для вольнага часу» «Піўная газэта» нядаўна зарэгістраванае Міністэрствам інфармацыі. Гэта першае за доўгія гады наноў паўсталае незалежнае папяровае выданьне, якое можа зацікавіць маладую частку аўдыторыі. Асаблівую пікантнасьць газэце надае постаць яе галоўнага рэдактара. Ім стаў Паўлюк Канавальчык — рэдактар зачыненых у 2003 культавых «Навінак».
→Ліст Мінгарвыканкаму: піць піва на вуліцах дазволена. Раздрукуй і абараняй свае правы прафэсійна!

Дзякуючы актыўнай менскай блогерке Мінгарвыканкам афіцыйна абверг інфармацыю пра тое, што на вуліцах Менску забаронена піць піва. Цяпер кожны ў выпадку прэтэнзій з боку праваахоўных ворганаў можа спасылацца на афіцыйны адказ мэрыі гораду, копію якога адмыслоўцы раяць мець з сабой на ўсялякі выпадак у якасьці дадатковага аргумэнту.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп