Беларусь будучыні: алькаголь з 21 году і масавыя тэсты студэнтаў на наркотыкі

Генэральная пракуратура Беларусі прапануе прэм’ер-міністру забарону на продаж алькагольных напояў асобам, маладзейшым за 21 год, а таксама праводзіць тэсты на ўжываньне наркотыкаў і алькаголю сярод студэнтаў і школьнікаў. 

Генэральная пракуратура вырашыла змагацца з алькагалізмам абмежаваньнямі продажаў. Сярод іншага прапануецца забараніць прадаваць алькагольныя напоі людзям, якім ня споўніўся 21 год. Таксама вакол унівэрсытэтаў і школаў прапануецца скараціць колькасьць крамаў, дзе можна набыць алькаголь. Піва ж ня будуць рэклямаваць зусім.

Яшчэ адна сэнсацыйная мера ад Генпракуратуры — поўная забарона пладова-ягадных мацаваных вінаў нізкай якасьці. Аб гэтым піша БелаПАН.

Такія меры юрысты тлумачаць ростам колькасьці продажу алькаголю (толькі гарэлкі сталі прадаваць болей на чвэрць), распаўсюдам хранічнага алькагалізму ў грамадзтве, і злачынстваў, зьвязаных зь ім.

У школу — без наркотыкаў

Калі студэнты ўсё ж наб’юць руку на пошуку гарэлкі ў далёкіх ад унівэру крамах, іх на лекцыі можа чакаць яшчэ адзін сюрпрыз — абавязковае тэставаньне на ўжываньне наркотыкаў і алькаголю. Такія тэсты таксама могуць увесьці зь лёгкай рукі Генпракуратуры. Дарэчы, школьнікаў зьбіраюцца правяраць на ўсю гэту гадасьць таксама. Мінадукацыі ня супраць.

Ідэя ўвесьці абавязковы тэст на наркотыкі зьявілася ўлетку яшчэ ў нетрах Міністэрства ўнутраных спраў. Тады плянавалася прымусіць толькі школьнікаў праходзіць тэсты на наркотыкі.


Глядзіце таксама:

Што п’юць беларусы 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2056 seconds.