Пакет не выратуе ад адказнасьці за расьпіцьцё піва ў грамадзкіх месцах

«У міліцыю, у тым ліку на сайт ГУУС, паступіла нямала пытаньняў аб адказнасьці ў выпадку, калі, напрыклад, бутэлька піва знаходзіцца ў пакеце. Ці маюць права супрацоўнікі міліцыі зазірнуць у пакет і прыняць нейкія меры?» — адзначаюць у РУУС.

→…

Украінскім студэнтам далі права выбару

З наступнага году ўкраінскія студэнты здолеюць самастойна выбіраць чвэрць усіх дысцыплін, якія яны вывучаюць. Таксама ў ВНУ гэтай краіны зьявіцца дзяржіспыт па тэхнічнай украінскай мове.

→…

Адтэрміноўкі ад войска пазбавяць усё ж завочнікаў, але не платнікаў

Прапанова дэпутата Здановіча скасаваць адтэрміноўку ад прызыву для студэнтаў-платнікаў не знайшла падтрымкі ў Міністэрстве Адукацыі і Адміністрацыі прэзыдэнта і ня ўвойдзе ў лік паправак у закон «Аб воінскім абавязку і воінскай службе». Чыноўнікі абяцаюць, што скасаваньне адтэрміноўкі для завочнікаў не закране ўсіх студэнтаў завочнай формы навучаньня. У войска возьмуць толькі столькі студэнтаў, каб даўкамплектаваць структуры да неабходнай колькасьці.

→…

Прызыўніку, які хацеў служыць альтэрнатыўна, далі тры месяцы турмы

Іван Міхайлаў, вернік габрэйска-мэсіянскай суполкі «Новы запавет», пакараны трыма месяцамі турмы за адмову служыць у войску. Міхайлаў тлумачыць ухіленьне сваім веравызнаньнем і патрабуе даць яму магчымасьць праходзіць альтэрнатыўную службу.

→…

Не трансьлюеш Уга Чавэса — тэлеканал закрываюць

Кабэльныя тэлеканалы Вэнэсуэлы абвінавачваюцца ў парушэньні новых правілаў вяшчаньня, якія абавязваюць трансьляваць выступы прэзыдэнта. Правайдэры пад ціскам уладаў зачынілі шэраг тэлеканалаў, якія не трансьлявалі суботні выступ Чавэса на мітынгу.

→…

Закон, які забараняе ўжываньне піва ў грамадзкіх месцах, пачне дзейнічаць 23 лютага

Пры першым парушэньні новай забароны штраф складзе да 280 тысяч, пры паўторным давядзецца заплаціць да 525 тысяч рублёў.

→…
22.01.2010

Здановіч прапануе скасаваць адтэрміноўку ад прызыву для студэнтаў-платнікаў

Кіраўнік Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ўладзімір Здановіч прапануе скасаваць адтэрміноўку ад прызыву для студэнтаў-платнікаў.

→…

У Кыргыстане зачыняюць вайсковыя катэдры ў ВНУ

Студэнтам, якія ўжо вучацца на «ваенках», дадуць магчымасьць давучыцца. Урад краіны тлумачыць сваё рашэньне нізкай колькасьцю выпускнікоў ВНУ, якія пасьля вайсковых катэдраў ідуць у войска. Болей таго, не жадаючыя ісьці ў войска могуць фактычна адкупіцца ад яго, заплаціўшы міністэрству абароны каля 300 даляраў.

→…

За ўжываньне піва ў грамадзкіх месцах давядзецца плаціць штраф да 280 тыс.

Ужываньне піва і слабаалькагольных напояў у Беларусі ў грамадзкіх месцах хутка будзе забароненае. Памер штрафаў за піва будзе такім жа самым, які цяпер існуе за ўжываньне гарэлкі і іншых моцных напояў.

→…
14.01.2010

Дэпутаты адпраўляюць завочнікаў у войска

У Беларусі плянуецца адмяніць адтэрміноўку ад прызыву ў армію для завочнікаў. Адпаведны закон у першым чытаньні прыняла сёньня Палата прадстаўнікоў.

→…

 1 2 3 4 5 6 7 8 9 РАНЕЙ> >|

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.5037 seconds.