У Беларусі плануюць забараніць купляць алкаголь да ўзросту 21 год

Таксама плануецца яшчэ болей абмежаваць час продажу алкаголю ў крамах. Цяпер дзейнічае забарона на продаж да 18 год, якая паводле дадзеных медыкаў недастатковая і прыводзіць да вялікай колькасці маладых алкаголікаў. 

Законапраект аб зменах парадку абароту алкагольнай прадукцыі знаходзіцца на разглядзе ўраду. Мяркуецца, што абмежаванне на продаж алкаголю асобам маладзейшым за 21 год уступіць у дзеянне з 2015 году, паведамляе Белапан

«На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забараняецца продаж алкагольных напояў асобам маладзейшым за 21 год. У выпадку ўзнікнення ў асобы, якая непасрэдна ажыццяўляе водпуск алкагольных напояў, сумнення ў дасягненні пакупніком 21 года прадавец мае права запатрабаваць у гэтага пакупніка дакумент, які сведчыць асобу», — гаворыцца ў законапраекце.

У абгрунтаванні законапраекту пазначана, што ён ініцыяваны Міністэрствам унутраных спраў, у сувязі з вялікай колькасцю пьяных злачынстваў зробленых людзьмі ва ўзросце 18-20 год.

Падрыхтаваны законапраект таксама прадугледжвае ўвядзенне «часовага абмежавання рознічнага продажу алкаголю ў арганізацыях гандлю з 22 да 9 гадзін, за выключэннем рознічнага гандлю ў стацыянарных аб'ектах грамадскага харчавання і магазінах бяспошліннага гандлю». 

Паводле дадзеных вялікага даследавання Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Беларусь выйшла на першае месца па ужыванні алкаголю на планеце.

comments powered by Disqus
 
In 0.0676 seconds.