Адкасіць ад размеркавання войскам змогуць нават дзяўчыны

Сысці ад прымусовага размеркавання і пры гэтым не плаціць сотні мільёнаў цяпер дапаможа… беларускае войска. Опцыя даступная ў тым ліку і для дзяўчын.

Канстытуцыйны суд прыняў рашэнне дазволіць выпускнікам, што не хочуць ехаць па размеркаванні, пайсці служыць у войска па кантракце. Плаціць за пяць гадоў адукацыі пры гэтым не трэба.

«Па выніках разгляду звароту грамадзяніна Р. В. Крыжберскага Канстытуцыйны суд прыняў рашэнне «Аб кампенсацыі сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку выпускнікоў устаноў вышэйшай і іншай адукацыі, пры іх добраахвотным паступленнi на вайсковую службу», — паведамілі БелТА у судзе.

Спадара Крыжберскага турбавала немагчымасці пайсці ў войска па кантракце ў тым выпадку, калі ён мусіць ехаць па размеркаванні. Цяпер студэнты, што жадаюць легальна сысці ад размеркавання ў войска, і пры гэтым не плаціць 100–150 млн. рублёў, мусяць чакаць прыняцця паправак у заканадаўства, падрыхтаваць якія Канстытуцыйны суд папрасіў беларускі ўрад.

Зараз сысці ад прымусовай адпрацоўкі па размеркаванні праз войска можна толькі пайшоўшы служыць на тэрміновую службу. Для ўладальнікаў дыпломаў аб вышэйшай адукацыі яна можа доўжыцца не болей за год. Пасля тэрміновай службы дэмбеля вяртаюцца на месцы адпрацоўкі.


Фота Георгі Розаў. Часопіс «Огонёк»

Кантракт на службу ў войску паводле заканадаўства можна заключаць на год ці два. У тым выпадку, калі папраўкі ў беларуская заканадаўства будуць прынятыя, сысці ад размеркавання пра войска змогуць не толькі хлопцы, але і дзяўчыны: з імі таксама можна заключаць кантракт на службу.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0724 seconds.