Facebook стаў найбольш наведвальным сайтам ЗША

Упершыню Facebook трапіў на першы радок па наведвальнасьці ў ЗША. Сацыяльная сетка абышла нават інтэрнэт-гігант Google.

→…

Біл Гейц прапануе падвучыцца он-лайн

Заснавальнік Microsoft у адстаўцы Біл Гейц цяпер мае шмат вольнага часу і некалькі гадоў заняты актыўнай прапагандай свабоднага праграмнага забесьпячэньня для навучаньня. Нядаўна кампутарны мільярдэр назваў «рэвалюцыйнымі» стартапы, якія зьмяшчаюць у адкрытым доступе відэалекцыі лепшых унівэрсытэтаў, і прызнаўся, што сам час ад часу наведвае он-лайн лекцыі.

→…

Twitter распрацоўвае тэхналёгію для барацьбы зь сеціўнай цэнзурай

Сацыяльная сетка Twitter займаецца распрацоўкай тэхналёгіі, што дазволіць яе карыстальнікам пазьбегнуць цэнзуры, якую ўвялі некалькі дзяржаў у нацыянальных сэктарах Інтэрнэту. Па словах заснавальніка Twitter, праграмісты рыхтуюць «цікавыя трукі», якія дапамогуць абысьці спробы заблякаваць гэты сайт.

→…

Аўстралійцы распачалі акцыі супраць інтэрнэт-цэнзуры

У Аўстраліі распачаўся тыдзень барацьбы супраць інтэрнэт-цэнзуры, якую ўрад краіны зьбіраецца неўзабаве ўвесьці цераз фільтрацыю кантэнту і стварэньня сьпісу «нядобранадзейных» сайтаў. Акцыі будуць праходзіць як у Сеціве, так і ў фармаце off-line сустрэч праціўнікаў фільтрацыі кантэнту.

→…

Лукашэнка хоча «навесьці парадак» у Інтэрнэце

Рэгуляваньне Інтэрнэта ў Беларусі стане больш жорсткім, а парадак у ім «наведзены». Аб гэтым заявіў сёньня прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

→…

У пачатку 2010 году «Белтэлекам» запусьціць WiMAX ў Менску

Тэхналёгія WiMAX, якая дазваляе атрымаць бяздротавы доступ да хуткаснага Інтэрнэту, зьявіцца ў Менску ў пачатку 2010 году. Пабудуе сетку WiMAX дзяржаўная тэлекамунікацыйная кампанія «Белтэлекам».

→…

У лябараторыях ЗША ствараюць робатажурналістаў

Мэханічны голас выбранага вашымі ўласнымі рукамі камэнтатара распавядае апошнія навіны бізнэсу і музыкі, «самапішучыяся» спараваздачы-рэпартажы з чэмпіянату краіны па футболе. Так уяўляюць будучыню журналістыкі ў адным з унівэрсытэтаў ЗША, дзе навукоўцы занятыя стварэньнем зьяднаных зь інтэрнэтам кампутарных праграм, якія б самі маглі кампанаваць выпускі навінаў.

→…

Школьнікі Даніі могуць цяпер карыстацца на іспытах Інтэрнэтам

Паўтара тузіны дацкіх школ сталі першымі навучальнымі ўстановамі ў сьвеце, у якіх афіцыйна дазволена карыстацца Інтэрнэтам у час іспытаў. Калі экспэрымэнт будзе пасьпяховым, улады каралеўства плянуюць дазволіць Сеціва на ўсіх афіцыйных іспытах.

→…

На працягу амаль 2 гадзінаў зь Беларусі адсутнічаў доступ у Інтэрнэт

За выключэньнем карыстальнікаў дзяржаўнага правайдэра ByFly большасьць беларусаў не магла далучыцца сёньня да сэрвэраў, якія знаходзяцца па-за межамі краіны з 11.00 да 12.39. Найбольш верагоднай прычынай аварыі напачатку называліся працы па пашырэньні вонкавага каналу, аднак пазьней Белтэлекам абверг такія меркаваньні.

→…
01.10.2009

Wikipedia плянуе ўвесьці рэдактароў для старонак пра асобаў

Заснавальнік «Вікіпэдыі» Джымі Ўэльс заклікае перагледзець прынцып фармаваньня старонак інтэрнэт-энцыкляпэдыі. Так, па новых патрабаваньнях усе зьмены ў старонкі пра людзей і некаторыя арганізацыі будуць прымацца толькі пасьля зацьвярджэньня рэдактарам, каб «зрабіць вандалізм меней адчувальным».

→…

 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 РАНЕЙ> >|

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.6878 seconds.