У Беларусі адбываецца масавая блакіроўка незалежных інфармацыйных сайтаў

Заблакаваныя даменныя імёны сайтаў агенцтва БелаПАН і інтэрнэт-газеты Naviny.by, на шэраг іншых незалежных рэсурсаў, якія размяшчаюцца фізічна па-за межамі Беларусі і не на беларускіх даменах, трапіць знутры Беларусі магчыма толькі праз проксі-серверы.

Вечарам 20 снежня перасталі адкрывацца сайты БелаПАН.

«Блакаваныя даменныя імёны. Па якой прычыне – невядома. Якіх-небудзь папярэджанняў або апавяшчэнняў не было», – расказаў Tut.by дырэктар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай.

19 снежня, а таксама сёння 20 снежня ў Беларусі карыстальнікі розных беларускіх правайдэраў адзначаюць, што не могуць патрапіць на шэраг інфармацыйных рэсурсаў, у тым ліку сайт інтэрнэт-газеты «Салідарнасць», Хартыя97, Беларускі партызан, udf.by і іншыя.

Днямі ў Беларусі былі прынятыя змены ў закон аб СМІ, якія дазваляюць афіцыйна блакаваць інтэрнэт-рэсурсы з 1 студзеня 2015 года.

Упершыню блакаваць рэсурсы ў Беларусі па палітычных прычынах пачалі болей за 13 гадоў таму – 9 верасня 2001 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Надалей такая практыка паўтаралася і пашыралася штораз у часе вялікіх палітычных падзеяў.

У 2012 годзе, з'явілася інфармацыя, што Беларусь выдаткуе мільярды на распрацоўку метадаў кантролю за Інтэрнэтам.

Адным з шматлікіх спосабаў абыходу блакіроўкі замежных сайтаў з тэрыторыі Беларусі ёсць выкарыстанне ў браўзеры проксі-дадатку hola.org

ЯЧ 21:30, 20/12/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0687 seconds.