Туркі — галоўныя турысты з далёкага замежжа ў Беларусі

Сярэдні турыст з далёка замежжа ў Беларусі — турак, які праводзіць у краіне 5 дзён, пераважна па-за адным з 26 беларускіх гатэляў, што маюць хоць нейкія «зоркі». Акрамя туркаў, Беларусь у мінулым годзе была надзвычай папулярная сярод жыхароў Новай Зэляндыі, Літвы і, канешне ж, Расеі.
→У верасьні ў Менску зьявіцца ўласны музэй піва

Музэй адчыніць завод «Аліварыя» ўжо празь некалькі тыдняў. У ім будуць весьціся адукацыйныя праграмы, а кожны жадаючы зможа далучыцца да дэгустацыі напояў.
→Гішпанскае кіно ў гарачым Менску
Цяперашняе менскае надвор’е вартае нават барсэлёнскага. Яшчэ адзін шлях адчуць атмасфэру гарачай Гішпаніі прапануюць менскія кінапракатчыкі, якія абвясьцілі аб цэлым месяцы гішпанскага кіно ў сталічных кіназалях.
→Яшчэ два 3D-кінатэатры зьявяцца ў Менску
У бліжэйшыя месяцы ў сталіцы зьявяцца адразу два новых 3D-кінатэатры. Ужо ў верасьні менчукам абяцаюць трохмернае кіно ў Палацы рэспублікі, а ў яшчэ праз два месяцы — у адноўленым кінатэатры «Салют». А вось адкрыцьцё першага прыватнага арткінатэатру зацягваецца на нявызначаны тэрмін.
→У Менску адчыніцца першы прыватны арткінатэатар Rubin Plaza з 3D-заляй

Праспэкт Дзяржынскага, 5 — такую адрэсу трэба запомніць менскім кінааматарам. Новы кінатэатар прэміюм-клясы Rubin Plaza адчыніцца ў аднайменным гандлёва-забаўляльным цэнтры ўжо гэтым летам. Першы ў беларускай сталіцы прыватны арткінатэатар будзе складацца зь дзьвюх лічбавых заляў: на 94 і 54 месцы, на месцы будзе працаваць кінабар з папкорнам, а ў холе разьмесьціцца музычны паб.
→Забавы на «Be2gether 2010»: ад касьмічнага валейболу да вясельля!

У літоўскай амбасадзе пачалася выдача бясплатных візаў для наведвальнікаў фэстывалю «Be2gether 2010», які адбудзецца 25–27 чэрвеня каля замка Нарвілішкес. Самы час распавесьці пра тое, якія забавы чакаюць гледачоў на фэстывальнай пляцоўцы акрамя ўласна музыкі.
→Позьняя восень на Браслаўшчыне: Лявошкі, возера Воласа Паўночнае

Маршрутка несла нас на поўнач, умела абганяючы ў цемры яркія ліхтарыкі аўто і фураў. У паўзах паміж песьнямі ў плэеры прарываліся гучныя папсовыя рытмы з магнітолы. «Куды збочваць?» — пытаецца кіроўца, углядаючыся праз акуляры ў цемру, мінуўшы знак «Лявошкі». Мы за Браславам, рэшта пасажыраў ужо выйшла на канцавым прыпынку, на вечаровай шашы бязьлюдна. «Ня памятаю, вы нас везьлі туды мінулым годам», — адказвае Віка. Якраз год таму, такой жа восеньню, яна са Зьмітром ужо была тут. Праз шэраг уражаных расповедаў сёлета нас едзе ўжо шасьцёра.
→Па мясьцінах баявога Славы

Цяжка назваць Менск горадам з разьвітай інфраструктурай грамадзкага харчаваньня і адпачынку. Але штогод тут зьяўляюцца і зьнікаюць шматлікія бары, рэстараны, клюбы. Большасьць зь іх накіраваная на даволі заможную аўдыторыю, здольную плаціць за дарагія стравы і напоі.
Тым ня менш, у Менску застаюцца сапраўдныя артэфакты мінулага — бутэрбродныя, закусачныя, старыя савецкія буфэты. Тут можна нядорага выпіць піва ці чагосьці мацней, пазнаёміцца са спэцыфічнай аўдыторыяй такіх установаў і не выпендрывацца наконт смаку Гінэсу ці якасьці аленіны пад вінным соўсам. У такіх месцах перад вамі ня будуць дэфіляваць ветлівыя даўганогія афіцыянткі, а грузныя жанчыны за барнай стойкай могуць адборна нахаміць.
У маім уласным сьпісе такіх мясьцінаў ня так і шмат, а частка зь іх ужо зьнікла, але я з радасьцю правяду вас па некаторых зь іх.
→
