Экстрэмальны фестываль Trolley запрашае палазіць па дрэвах каля Нарачанкі

Смелых і актыўных, экстрэмальных і незвычайных, сямейных і не вельмі, з сабачкамі і коцікамі запрашае Шосты моладзевы фэстываль Тралей-2014, які пройдзе 6-7 верасня на берагах ракі Нарачанка ў Вілейскім раёне. 

«Неверагодна крута, хачу яшчэ! Уаууу, я магу лётаць – на такія эмоцыі разлічваюць арганізатары і роўна іх жа атрымліваюць наведнікіпасля фестывалю.

Фестываль Тралей-2014 сёлета абяцае гасцям разнастайную, актыўную і насычаную праграму для дарослых, дзяцей, а таксама чатырохлапых сяброў чалавека.

Галоўнай забаўлялкай стане катанне на 200-х метровым тралеі. Дасведчаная каманда тралейшчыкаў гарантуе, што надзейна зашпіліць рыштунак і адправіць у палёт за новымі эмоцыямі і ўражаннямі. Жадаючых пакатацца на тралеі будзе нямала. Таму для тых, хто чакае сваю чаргу, арганізатары падрыхтавалі іншыя забаўкі і актыўнасці

  • велагонкі для дарослых і дзяцей на падарункі ад спонсараў фэсту;
  • майстар-класы па йозе, капаэйры;
  • фітнэс для вялікіх і маленькіх;
  • роўпджампінг;
  • хаджэнне па канаце – слэклайн;
  • чэмпіянаты па лясным валейболе і футболе;
  • бодзі-арт;
  • майстар-клас па гульне ў фрысбі з сабакамі;
  • і шмат чаго яшчэ.

Для самых маленькіх удзельнікаў будзе арганізавана асобная зона – кіндэрлэнд з дасведчанымі аніматарамі.

Увечары пройдзе канцэрт, дзе выступяць гурты «Чип и Дейл»«ПУДИНГ», «U.G.OSLAVIA», «Вектор Эго».

Фестываль Тралей – дабрачынны. Арганізатары прапануюць узяць наведнікам з сабой дзіцячыя рэчы, цацкі, канцылярскія прыналежнасці, кнігі, якія пасля перададуць у адзін з дзіцячых дамоў.

У фестываля ёсць і свае нязменныя правілы: не алкаголю і наркотыкам, не шансону з магнітолы і дыскатэкам каля машыны, не агрэсіі, не смеццю ў лесе і вогнішчам – будзе адно вялікае на ўсіх. Трэба браць намёты, дыванкі, спальнікі ды ежу. Фестываль адбудзецца пры любым надвор’і. 

Як стаць удзельнікам?Кошт квіткоў: папярэдняя рэгістрацыя - 170 000 беларускіх рублёў, на месцы правядзення фестываля – 250 000 беларускіх рублёў. Квіткі прадаюцца толькі пры няўнасці ПАШПАРТА

Квіткі можна набыцьу офісе “Шаблі” з панядзелка па пятніцу, з 10-00 до 17-00, без абеда, па адрасе: г. Мінск, вул. Чарвякова, дом 6, трэці пад’езд, уваход злева ад пад’езда. Тэлефоны для даведак: 8 (029) 6555596, 8 (033) 6555596, 8 (017) 3950565. А таксама ў Beetlejuice Cafe з панядзелка па нядзелю, з 12-00 до 23-00, по адрасе: г. Мінск, вул. Калініна, дом 7. Тэлефон для даведак: 8 (029) 1408000.  

Як дабрацца? (каардынаты месца правядзення для Googlemaps - 54.440599, 26.663218) 

Для раварыстаў: электрацыяй да станцыі “Маладэчна” і затым на дызеле да “Вілейкі”. Адтуль 18 км (глядзіце мапу. Для тых, хто самаходам: спачатку да Вілейкі (глядзіце вышэй), затым на аўтобусе “Вілейка-Асінаўка” да канца і пешшу 2 км па дарозе ў лес.

Падрабязнасці – на старонцы ў Facebookhttp://on.fb.me/1o95jpp і VK.comhttp://bit.ly/1n54sXp.

 Болей фотаздымкаў з мінулага году тут:

Людзі на дрэвах: фестываль Trolley


15:56, 29.08.2014 | Анонсы |




comments powered by Disqus
 
In 0.1633 seconds.