10 сакавіка «Безпрабелаў» з Вольскім і Анемпадыставым

Міхал Анемпадыстаў. Лявон Вольскі. Безпрабелаў. Паралельныя тэмы ў тэкстах Вольскага і Анемпадыстава. Розьніца аўтарскіх трактовак адных і тых жа падзеяў, вобразаў, паняткаў. 10 сакавіка, а 19:00 у кнігарніЎгалерэі.
16 сакавіка ў Менску веснавы алка-джаз з Піцеру ад Billy’s band

Лірычны да болю і жорсткі да сьлёз пахавальны дыксілэнд зь бясконцым хэпі-эндам! Billy’s band, лепшы звар’яцелы джазавы гурт з Пецярбургу. Не прапусьціце свой шанец адарвацца па-піцерску ў стылі шчырага алка-джазу! У стылі хоп-квартэту ў мятых плашчах і пінжаках на голае цела, спэцыялістаў па глыбокіх асабістых перажываньнях і ўзьнёслых развагах, пад пранізьліва-душэўную і ў той жа час вулічную музыку.
→9 сакавіка рок-вечарына Orange Drive у Jolly Roger Cafe

9 сакавіка ў Jolly Roger Cafe адбудзецца канцэрт для тых, у каго засталіся сілы ад сьвяткаваньня 8 сакавіка. Для Вас выступяць Rahis, Meduza Pace, Трое, The Chocolates, The Hoar.
→7 сакавіка ў Менску ўкраінскі гурт «LЮK» з прэзэнтацыяй новага альбому

У менскім «Рэактары» 7 сакавіка пры ўдзеле менскага гурта CherryVata пройдзе прэзэнтацыя новага альбому «LЮK» — «Мамина юность».
→4 сакавіка ў Менску пройдзе «Рок-каранацыя»-2009

Чарговая цырымонія ўручэньня узнагародаў лепшым музыкам Беларусі па выніках мінулага года ў сфэры альтэрнатыўнай музыкі «РОК-КАРАНАЦЫЯ»-2009.
→3-га сакавіка «Наеховичи» з Масквы ў Менску

Маскоўскі гурт «Наеховичи» (
26 лютага «Mauzer» прэзэнтуе ў «Рэактары» «Porna»

Канцэрт пройдзе пры ўдзеле берасьцейскага гурта «Сьцяна», які прэзэнтуе альбом, а таксама магілёўцаў Akute.
23 лютага «Сьвята герояў» ад IQ48, ZM99 і Hasta La Fillsta

23 лютага ў сталічным клюбе Jolly Roger Cafe адбудзецца «Свята герояў». У дзень сапраўдных мужчын — абаронцаў Айчыны — выступяць вядомыя менскія рок-гурты IQ48, ZM99 і Hasta La Fillsta. Каго музыкі лічаць сапраўднымі героямі і што рыхтуюць да канцэрту?
→Канцэрт гурта Rammstein пройдзе ў Менску 7 сакавіка
Канцэрт знакамітага нямецкага гурта Rammstein пройдзе 7 сакавіка на галоўнай пляцоўцы спартыўнага комплексу «Минск-Арена». Арганізатары канцэрту — Палац Рэспублікі — паведамляюць, што квіткі коштам ад 80 да 300 тыс. бел. рублёў паступяць у продаж з 21 студзеня.
14 лютага сольны канцэрт Віталя Артыста

У дзень Сьвятога Валянціна лідэр «Без Билета» Віталь Артыст ладзіць сольны канцэрт «Адзін Кватэрнік» у малой залі к/з «Мінск».
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп