Дзе ў Менску можна паляжаць на газоне?

У многіх эўрапейскіх краінах бавіць час на траве з кнігай, плэерам, ноўтбукам і кошыкамі для пікнікоў, прычым у самым цэнтры гораду, — вельмі папулярная рэч. А вось у менскіх парках ў звычайны дзень вельмі цяжка знайсьці тых, хто адпачывае наўпрост на газоне. Як высьвятляецца, валяцца на траўцы можна, але далёка не паўсюль.


У парку імя Горкага ў Менску папесьціцца на газоне можна без праблем. Фота ІА Дом Сонца

«У нашых парках знаходзіцца на газоне можна заўсёды, — распавяла «Комсомольской правде в Белоруссии» кіраўніца аддзелу культурна-масавай і спартыўнай працы УП «Гарадзкія паркі Мінскзелянбуду» Лідзія Вежнавец. — Гаворка ідзе аб чатырох парках — Горкага, Чалюськінцаў, 900-годзьдзя Менска і 50-годзьдзя Кастрычніка.

«Але адпачынак на траве чамусьці не карыстаецца тут вялікай папулярнасьцю», — дадае галоўны азеляніцель менскіх паркаў.

Затое адпачынак на іншых сталічных траўніках забаронены.

«Знаходжаньне людзей на гарадзкіх газонах не прадугледжана, — кажа кіраўніца службы ўтрыманьня і добраўпарадкаваньня Мінскзеленбуду Анжаліка Пузанкова. — Для адпачынку ёсьць абсталяваныя лаўкі».

Да прыкладу, у Лошыцкім парку ляжаць нельга. Маўляў, навошта ляжаць, калі там ёсьць адмыслова абсталяваныя месцы адпачынку?


Пікнік на газоне ў парку — частка гарадзкога жыцьця многіх мэгаполісаў сьвету.
Нават калі па газоне хадзіць нельга, як у выпадку гэтага парыскага парку

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2558 seconds.