Туркі — галоўныя турысты з далёкага замежжа ў Беларусі

Сярэдні турыст з далёка замежжа ў Беларусі — турак, які праводзіць у краіне 5 дзён, пераважна па-за адным з 26 беларускіх гатэляў, што маюць хоць нейкія «зоркі». Акрамя туркаў, Беларусь у мінулым годзе была надзвычай папулярная сярод жыхароў Новай Зэляндыі, Літвы і, канешне ж, Расеі.


Адкуль едуць у Беларусь дзеля турызму? Выявы: Нац. статыстычны камітэт

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у 2011 годзе замежнікі ў Беларусь прыяжджалі болей за 5.8 мільёнаў разоў. І гэта без уліку перасячэньня расейскай мяжы. Але толькі каля 1% з тых, хто даехаў да нас, называлі сябе турыстамі. Такім чынам, колькасьць замежных турыстаў у Беларусі троху скарацілася.

Зьменшылася і колькасьць тых замежнікаў, што ў 2011 годзе здымалі нумары ў нашых гатэлях. Такіх месцаў у краіне болей за 400, але пры гэтым толькі 26 зь іх маюць хоць нейкія зоркі на фасадзе. Дарэчы, большасьць гатэляў, клясыфікаваных паводле міжнародных стандартаў, — трохзоркавыя.


Гатэлі ў Беларусі

Паводле гэтай жа інфармацыі, турыстычнай індустрыя краіны трымаецца на турыстах з Расеі і Турцыі. Акрамя гэтага, наша краіна папулярная сярод грамадзянаў Літвы і, нечакана, Новай Зэляндыі.

Але беларусы не адказваюць расейцам і туркам узаемнасьцю: найбольш папулярны турнакірунак сярод грамадзян нашай краіны — Украіна. На другім месцы Турцыя, на трэцім — Егіпет, а на чацьвёртым — Баўгарыя.


Куды едуць беларусы дзеля турызму?

У сярэднім замежнікі праводзяць у нашай краіне па 5 дзён, зь іх 2.5 — у гатэлях. За мінулы год даволі значна вырасла колькасьць аграсядзібаў краіны — цяпер іх амаль паўтары тысячы. Але замежнікі ня надта любяць карыстацца іхнімі паслугамі — 85% наведвальнікаў такіх месцаў — беларускія грамадзяне.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1974 seconds.