Найлепшы рэцэпт новага году па-беларуску: «Прынёманскі»

Узяць самы модны беларускамоўны гурт за аснову і дадаць да яго дзве порцыі традыцыйнага і мадэрновага фольку (першая больш зялёная, але другая двойчы вытрыманая на забароненых зёлках). Вынік упрыгожыць апрацаваным панкам (можна ідэнтычным натуральнаму). На дэсерт падаць дыскатэку з адборнай правільнай музыкай. Ужываць на беразе Нёмана ў навагоднюю ноч у добрай вялікай кампаніі. Страва найлепей заходзіць пад феерверк, святочны банкет і народныя гулянні з шашлыком.

Масавая дэгустацыя з усімі неабходнымі атрыбутамі прызначаная ўжо на гэтыя святочныя выходныя.

31 снежня — 2 студзеня кампанія «Дэльфін Груп», якая цэлы год вазіла беларусаў на канцэрты «Ляпіса Трубяцкога», запрашае на Навагодні Адрыў на Нёмане.

У праграме:

Akute,
Рокаш,
Алег Хаменка з кампаніяй
і гурт Амарока

Меню:

31.12.12

19.30 – ад’езд з Менску

21.00 – рассяленне (умовы пражывання – база адпачынку ў Стаўбцоўскім раёне, блочныя нумары 3+3, выгоды на блок. Падрабязнасці ў турагенцтве)

22.00 - … – навагодні банкет, канцэрт, феерверк, дыскатэка пад правільную музыку

01.01.13

11.00 – сняданне; вольны час (на тое, каб даспаць напрыклад)

14.00 – народныя гулянні на вуліцы:

• Катанне на санях

• Шашлык

• Глінтвейн

• Крупнік

• Сялянскі пачатунак

• Джэм-сэйшн, песні ля вогнішча, дыскатэка, фаер-шоў

20.00 – вячэра, дыскатэка, джэм-сэйшн

2.01.13

10.00 – сняданне, ад’езд

Поўны склад інгрыдыентаў і спіс магчымых спажыўцоў можна знайсці па адрасе vk.com/novyhod

Максімальны кошт з улікам усіх складнікаў (ежа, праграма, даезд і інш.) — 145 даляраў.

Замовы прымаюць па тэлефонах гарачай ліні: +375 29 7089518 (Алесь), +375 44 7178614 (Юля)

Для кампаніяў ды й проста для студэнтаў вытворцы прапануюць зніжкі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3269 seconds.