Вена пераўтвараецца ў навуковую сталіцу Эўропы

Вена зьбіраецца пераўтварыцца ў сталіцу навуковых пошукаў. З гэтай мэтаю быў прадстаўлены стратэгічны плян разьвіцьця гораду ў галіне дасьледваньняў, тэхналёгіяў і інавацыяў да 2015. На 2008 заплянаваныя тры праекты коштам 14 мільёнаў эўра.

 

З дапамогаю стратэгіі разьвіцьця гораду ў галіне дасьледваньняў, тэхналёгіяў і інавацыяў (FTI) Вена мусіць стаць навуковым цэнтрам. Пры тым канкрэтныя намеры наступныя:

  • Колькасьць прадпрыемстваў Вены, дзейнасьць якіх зьнітаваная з дасьледваньнямі, павялічыць удвая — да 800;
  • Падняць долю дасьледчых працаў з 3,13% да 4%
  • Квоту акадэмікаў павысіць да 20%

У наступным годзе Вена плянуе сканцэнтраваць намаганьні па пяці асноўных накірунках:

  • Гуманітарныя рэсурсы;
  • Тэматычныя задачы;
  • Камунікацыя і публічнасьць («Дасьледваньні трапляюць у горад»);
  • Разьвіцьцё інавацыяў («Аранжарэя дасьледваньняў і інавацыяў»);
  • Узмацненьне пазыцый Вены як міжнароднага дасьледчага цэнтру.

Канкрэтныя крокі пачнуцца ўжо ў 2008, з рэалізацыяй трох асноўных буйных праектаў: у сфэры грамадзкіх навук, у вытворчай сфэры і сфэры інавацыяў.

З 2009 пачнуцца і другія праграмы. Напрыклад, «Junior Groups» для падтрымкі маладых дасьледчыкаў.

Сёньня на Вену прыходзіцца каля 40% людзей, занятых у дасьледчай сфэры, а гэта адна пятая насельніцтва краіны.

Згодна стратэгічнаму пляну разьвіцьця вены, у горадзе будзе знаходзіцца 29% агульнай колькасьць дасьледчых установаў краіны.

Фота з Archidom.net­­

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1714 seconds.