Як падрастае пакаленне Z: у Мінску прайшоў турнір па робататэхніцы

Турнір праходзіць у тры этапы. Удзельнічаюць дзеці розных узростаў — ад самых маленькіх да падлеткаў. Па словах арганізатараў, дзіця з першага класу можа запраграмаваць LEGO-робата, нават не ўмеючы чытаць і пісаць. І сапраўды, самаму маленькаму ўдзельніку было ўсяго 7 гадоў.

Трэнер самага малодшага гаворыць, што хлопчык займаецца гэтым ужо даволі даўно. На турнір ён рыхтаваўся даўжэй за астатніх, але ўсё зрабіў сам. Пры гэтым трэнер адзначае, што хлопчык справіўся не горш, чым дзеці, значна старэйшыя за яго.

Турнір сабраў вялікую колькасць як гасцей, так і саміх удзельнікаў. Што цікава, сярод апошніх было шмат дзяўчат. Хоць адна з пераможцаў турніру, прызналася, што ўсё ж гэтым цікавяцца больш хлопчыкі. Але яе сябар па камандзе, кажа, што нічога складанага няма і робататэхніка даступная кожнаму.

Усе робаты сабраныя з канструктара LEGO, бо менавіта ён дазваляе выконваць заданні болей складанага ўзроўню, хоць, як кажуць арганізатары, давялося працаваць і з іншымі. 

Робаты, сабраныя дзецьмі, перасоўваюцца не на радыёкіраванні, а цалкам аўтаномна. Рухі машынаў залежаць толькі ад таго, як яны запраграмаваныя.

Запраграмаваць робата складаней, чым сабраць, таму заданні турніра былі распрацаваныя па ўзросце. Адзін са стваральнікаў заданняў, Глеб, кажа, што, так як выкананне заданняў - адна з галоўных частак турніру, таму менавіта з імі было больш праблем. Ён дадае, што памылкі былі як у выкананні заданняў, так і ў самой арганізацыі, але гэта дае каласальны досвед для арганізацыі наступных турніраў.

"Негледзячы на тое, што праграмістаў у краіне хапае і яны запатрабаваныя, адукацыйнай робататэхнікі ў нас амаль няма, - гаворыць Ігар Бялевіч, адзін з арганізатараў турніра. - Ёсць адукацыйныя праграмы ЗША, якія вучаць дзяцей праграмаваць і канструяваць амаль з дзіцячага садка. У нас гэта было спачатку адпрацавана на маім дзіцяці. Стала зразумела, што гэта патрэбна і можа быць запатрабавана для ўсіх, бо аналагічнага ў нас нічога няма." 

Чэмпіянат на гарадскім узроўні праходзіць упершыню. У мінулым годзе Школа робататэхнікі ладзіла унутраныя спаборніцтвы. Праект Школаў пачаўся ў 2012 годзе з адной 37 гімназіі. Тады вучняў было ўсяго 60. Цяпер  у Мінску ўжо 6 навучальных цэнтраў, і плануецца іх пашырыць да 30.

Арганізатар кажа, што разам з Міністэрствам адукацыі распрацоўваецца праект, які дазволіць на працягу 5 гадоў абсталяваць усе ўстановы сярэдняй адукацыі падобнымі лабараторыямі.

Бліжэй да восені плануецца зрабіць міжнарожнае спаборніцтва.

Фотарэпартаж 


Ліна Жарская 16:30, 27.05.2014 | Рэпартажы |




comments powered by Disqus
 
In 0.0496 seconds.