Студэнт стаў міністрам замежных спраў Аўстрыі
27-гадовы Себасцян Курц днямі атрымаў партфель міністра замежных спраў Аўстрыі. Ён стаў самым маладым чыноўнікам такога ўзроўню ў Еўрапейскім Саюзе.
Себасцян ужо працаваў у папярэднім ўрадзе на пасадзе дзяржсакратара па інтэграцыі мігрантаў.
Новы аўстрыйскі ўрад быў сфармаваны пасля двух з паловай месяцаў кааліцыйных перамоваў паміж левацэнтрыскай Сацыял-дэмакратычнай партыяй і правацэнтрыскай Аўстрыйскай народнай партыяй.
Курц пачаў займацца палітыкай з 17 гадоў і перад тым, як атрымаць першыя дзяржаўныя пасады, стаў лідарам ў моладзевай секцыі Аўстрыйскай народнай партыі. Новы міністр замежных спраў Аўстрыі вывучае права ў Венскім універсітэце.