«Геадэзія», «аэракасьмічныя тэхналёгіі», «аўтамабільныя дарогі» ды іншыя — новыя спэцыяльнасьці ў беларускіх ВНУ

Восем беларускіх ВНУ з гэтага году адчыняюць набор на новыя спэцыяльнасьці. У агульнадзяржаўны клясыфікатар «Спэцыяльнасьці й кваліфікацыі» цяпер дадалося яшчэ дзьве спэцыяльнасьці, навучаньне па якіх яшчэ не вялося ні ў воднай ВНУ краіны.

→…

Дэпутаты прапануюць выдаваць беларускім пэдагогам ліцэнзіі

Увесьці ліцэнзіі для пэдагогаў — такі чарговы «крэатыў» зьявіўся ў дэпутатаў ППНС у часе распрацоўкі Кодэксу аб Адукацыі. Пра гэта журналістам паведаміў сёньня дэпутат Здановіч. Акрамя таго ідзе абмеркаваньне магчымасьці пашырыць сьпіс спэцыяльнасьцяў, для паступленьня на якія неабходна прайсьці прафэсійна-псыхалягічнае сумоўе.

→…

Кодэкс аб адукацыі забароніць у беларускіх ВНУ дзейнасьць партый і рэлігійных арганізацый

Старшыня камісіі па адукацыі, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу ніжняй палаты парлямэнту Уладзімір Здановіч, выступаючы 23 лютага на пашыраным паседжаньні камісіі, заявіў, што праект Кодэксу аб адукацыі ўтрымлівае забарону на дзейнасьць у ВНУ палітычных партыяў і рэлігійных арганізацыяў.

→…

Адтэрміноўкі ад войска пазбавяць усё ж завочнікаў, але не платнікаў

Прапанова дэпутата Здановіча скасаваць адтэрміноўку ад прызыву для студэнтаў-платнікаў не знайшла падтрымкі ў Міністэрстве Адукацыі і Адміністрацыі прэзыдэнта і ня ўвойдзе ў лік паправак у закон «Аб воінскім абавязку і воінскай службе». Чыноўнікі абяцаюць, што скасаваньне адтэрміноўкі для завочнікаў не закране ўсіх студэнтаў завочнай формы навучаньня. У войска возьмуць толькі столькі студэнтаў, каб даўкамплектаваць структуры да неабходнай колькасьці.

→…

У Полацку плянуюць пабудаваць помнік студэнту

З такой ініцыятывай выступілі Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт і гарвыканкам. Помнік студэнту плянуюць надзяліць «галоўнымі рысамі студэнтаў усіх часоў: свабодалюбства, адухоўленасьць, незалежнасьць поглядаў».

→…

Беларусь запрасілі да ўдзелу ў распрацоўцы агульнаэўрапейскай моладзевай дэклярацыі

Такую прапанову агучыў сёньня міністру адукацыі Беларусі Аляксандру Радзькову кіраўнік дэлегацыі з Савету Эўропы Ральф-Рэнэ Вайнгертнэр. Сустрэча па распрацоўцы дэклярацыі пройдзе ў 2010 годзе. Таксама агучаная прапанова далучыцца Беларусі да праекту «Моладзевая карта», якая дае магчымасьці моладзі на зьніжкі ў музэях, тэатрах, хостэлах у час вандровак па Эўропе.

→…

У БДУ сёньня прымаюць дэлегацыю Савету Эўропы

Дэлегацыю Савету Эўропы на чале з кіраўніком яго Дырэктарату па пытаньнях моладзі і спорту Ральфам-Рэнэ Вайнгертнэрам сёньня будуць прымаць у БДУ. Госьці правядуць перамовы з кіраўніцтвам БДУ з удзелам прадстаўнікоў Мінадукацыі, наведаюць Інфармацыйны пункт СЭ і экспазыцыю Музэя гісторыі БДУ.

→…

Здановіч прапануе скасаваць адтэрміноўку ад прызыву для студэнтаў-платнікаў

Кіраўнік Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ўладзімір Здановіч прапануе скасаваць адтэрміноўку ад прызыву для студэнтаў-платнікаў.

→…

У Менску адчынілі першы інтэрнат «Студэнцкай вёскі»

У сярэдзіне 2007 году чыноўнікі загаварылі пра «Студэнцкую вёску», якая мусіла вырашыць праблемы недахопу месцаў у інтэрнатах. Тады гучалі сьмелыя заявы, што ўжо ў 2009-м будзе пабудаваны увесь яе комплекс. «Студэнцкай вёска» адчынілася нарэшце сёньня, але складаецца яна пакуль толькі з аднаго інтэрнату.

→…

Радзькоў заявіў, што беларускіх студэнтаў цяпер будуць лепей вучыць замежным мовам

Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў заявіў сёньня, што практычная падрыхтоўка беларускіх студэнтаў па замежных мовах будзе ўзмоцненая.

→…

 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 РАНЕЙ> >|

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.5034 seconds.